Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ІІ Капітул свецкіх францішканаў Беларусі наведаў свецкі францішканін з Італіі
Беларусь
23.09.2014 13:12

21 верасня ў Гродне завяршыўся ІІ Капітул Францішканскага ордэна свецкіх. Адным з галоўных рашэнняў капітула сталі новыя выбары ў нацыянальную Раду свецкіх. Настаяцельніцай была перавыбрана с. Марыя Этол.

У працы капітула прыняў удзел і госць з Італіі — свецкі францішканін Атыліо Галімберці.

Капітул пад дэвізам «Пакліканыя да новай евангелізацыі» праходзіў тры дні і ўключаў у сябе ў тым ліку канферэнцыі пра св. Людвіка, а таксама пра значэнне нацыянальнага капітула ў жыцці свецкіх.

На сёння Францішканскі ордэн свецкіх налічвае ў Беларусі больш за 380 членаў.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.