Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Леанід Гуляка: «Святары павінны спрыяць развіццю пілігрымкавага турызму ў Беларусі»
Беларусь
26.09.2014 12:57

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка выказаў думку, што святары павінны спрыяць развіццю пілігрымкавага турызму ў Беларусі.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Леаніда Гулякі, пытанне развіцця пілігрымкавага турызму нядаўна абмяркоўвалася з удзелам спецыялістаў Міністэрства спорту і турызму. Бакі сышліся ў думцы, што святары маглі б сумяшчаць асноўную працу з працай экскурсавода.

«Хто, як не настаяцель святыні, можа ведаць больш пра гісторыю гэтага культавага аб’екта, яго развіцця, станаўлення і сённяшняга жыцця. Да таго ж большасць з дзейных праваслаўных і каталіцкіх святыняў, манастырскіх комплексаў у краіне з’яўляюцца помнікамі архітэктуры і ўяўляюць сабой інтарэс для турыстаў, — падкрэсліў Леанід Гуляка. — А святар — чалавек высокаадукаваны, які ўмее працаваць з людзьмі, здольны зацікавіць сваім аповедам».

На думку Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, калі ў святароў ёсць жаданне працаваць з турыстамі, то можна разгледзець пытанне аб іх дадатковай адукацыі і адпаведнай атэстацыі, тым больш, што ў глыбінцы кваліфікаваных экскурсаводаў не хапае.

belta.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.