Каталіцкі «Малітоўнік» для смартфонаў створаны ў Беларусі |
Беларусь |
24.01.2015 01:24 |
Моладзь з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі а. Андрэя Сідаровіча MIC распрацавала мабільную версію каталіцкага малітоўніка для смартфонаў. Зручны для кожнага верніка «малітоўнік» можна запампаваць у свой смартфон на Google Play (праз пошук слоў «Малитовник» або «Молитвенник Католический» ці праз увод QR-код) ці праглядзець на сайце парафіі. Новы App у смартфоне дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касцёла і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт. Тэксты пададзены з дазволу афіцыйнага інтэрнэт-партала Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў www.catholic.by.
(IL) |