Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка
Беларусь
03.03.2015 10:49

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Па запрашэнні беларускіх уладаў з 12 па 15 сакавіка адбудзецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала П'етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка.

Гэтым важным жэстам Рымскі Пантыфік жадае выказаць сваю глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка спаткацца з католікамі Беларусі ў малітве і еднасці сэрцаў.

Падчас свайго знаходжання ў Беларусі Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, сустрэнецца з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і правядзе шэраг сустрэч на самым высокім узроўні. Высокі прадстаўнік Святога Айца плануе таксама сустрэцца з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, членамі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, каталіцкай моладдзю і вернікамі краіны. Дакладная праграма візіту будзе пададзена пазней.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь выказвае глыбокую ўдзячнасць Папу Францішку за гэтую зычлівую ініцыятыву і заклікае католікаў краіны маліцца аб паспяховым выніку гэтага візіту, які з’яўляецца знакам добразычлівасці Папы Францішка да Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і да ўсіх, хто пажадае прыняць яго пасланніка ў духу братэрства і супрацоўніцтва дзеля супольнага дабра.

Ушаноўваючы пакутніцкую гісторыю Беларусі і раздзяляючы яе надзеі на будычыню, Пантыфік высока ацэньвае тое, што Беларусь стала месцам сустрэчы і дыялогу бакоў, уцягнутых у драматычны канфлікт, які сатрасае рэгіён.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.