Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У семінарыі ў Пінску завяршыўся другі тур уступнага экзамена (абноўлена)
Беларусь
09.08.2016 16:56

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску завяршыўся другі тур уступнага экзамена. Па выніках праведзеных іспытаў на першы курс навучальнага года 2016/2017 залічаны яшчэ двое маладых людзей.

Такім чынам, пасля першага і другога туру экзамена новы навучальны год у семінарыі ў Пінску распачнуць шэсць студэнтаў першага курса.

Рэктарат семінарыі выказвае глыбокую ўдзячнасць і абяцае памятаць у малітве аб парафіяльных супольнасцях і паасобных верніках, якія няспынна моляцца аб пакліканнях да святарскага служэння, а таксама ахвяруюць свае шчырыя малітвы і пост у інтэнцыях Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, якая сёлета адзначае 15-годдзе адраджэння.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.