Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У межах Сінода Біскупаў адбыліся выступленні аб выклiках, якiя стаяць перад сям’ёй
Беларусь
06.10.2015 15:46

5-6 кастрычнiка ў Ватыкане ў межах Сінода Біскупаў праходзілі выступленні біскупаў па першай частцы «Instrumentum laboris» аб выклiках, якiя стаяць перад сям’ёй. У пасяджэнні Сінода прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Папа Францішак: Сiнод - гэта не парламент, але праяўленне жыцця Касцёла

Адкрываючы 5 кастрычніка першую кангрэгацыю Сінода, Святы Айцец Францiшак нагадаў яго ўдзельнікам, што Сiнод - гэта не парламент, але праяўленне жыцця Касцёла, якi iдзе разам, каб вачыма веры i сэрцам Бога чытаць рэальнасць i ў духу калегiяльнасцi перад вачыма мець дабро Касцёла i сям'i паводле прынцыпу, што найвышэйшае права - гэта збаўленне душ.

Кардынал, якi ў гэты дзень кiраваў працамi Сiнода, заверыў Папу, што, нягледзячы на рознiцу ў падыходах да праблемы сям’i, бiскупы не будуць выкарыстоўваць час Сiнода як барацьбу, у якой мiкрафоны i камеры будуць арбiтрамi. Пантыфік таксама заклiкаў бiскупаў слухаць Бога і паддацца дзеянню Святога Духа.

Генеральны рэлятар Сiнода: выклiкi сучаснай сям'i і важнасць пастырскай апекі

Затым Генеральны рэлятар Сiнода кардынал Пэтэр Эрдзё ў сваім выступленні прадставiў выклiкi сучаснай сям'i, з якiх найбольш небяспечнымi з'яўляюцца змяншэнне колькасцi нараджальнасці, аборты, стэрылiзацыя, iндывідуалiзм i аддзяленне ў спажывецкiм грамадстве сексуальнасцi ад пракрэацыi патомства. Нагадваючы пра паклiканне сям'i, іерарх казаў аб яе святасцi i непарушнасцi. Прадстаўляючы мiсiю сям'i, кардынал звярнуў увагу на неабходнасць фармацыi сужэнцаў i святароў.

Таксама была звернута ўвага на неабходнасць душпастырскага падыходу да разведзеных i тых, хто уступіў у новыя сужэнскiя саюзы, з захаваннем пры гэтым прынцыпу непарушнасцi сям'i. Трэба, адзначыў прамоўца, быць мiласэрным да iх, але мiласэрнасць мае патрэбу ў навяртанні, без чаго такія людзі не могуць прымаць святой Камунii. Кардынал гаварыў i аб патрэбе душпастырскай апекi гомасексуалістаў, не дапускаючы пры гэтым нiякай аналогii памiж iх саюзамi i сям'ёй.

Адбыліся выступленні біскупаў

Затым прагучалі выступленнi бiскупаў, у якіх была звернута ўвага на наступныя асноўныя праблемы і пададзены наступныя прапановы:

  • патрэбны новыя метады пастырства сям'i, якiя адпавядаюць выклiкам часу;
  • неабходна пастырства, якое ўзмоцнiць сужэнскiя сувязi;
  • неабходна недыспансуемае сведчанне сям'i ў працэсе евангелiзацыi. Для гэтага неабходна глядзець на Хрыста i следаваць за Iм.
  • пастырства сям'i павiнна весцi да сустрэчы з Хрыстом;
  • эканамiчныя праблемы становяцца праблемай у фармацыi моладзi. Улады не заўсёды спрыяюць гэтаму.
  • трэба найперш прымаць пад увагу тое, што Бог аб'явiў аб сям'i;
  • неабходна шукаць пазiтыўныя элементы iншых формаў сям'i, якiя ўсё больш праяўляюца ў нашай культуры. Сiнод павiнен прызнаць асаблiвыя правы Канферэнцыям Бiскупаў на правядзенне пастырскай працы i такiм чынам прадэманстраваць еднасць у разнароднасцi.
  • неабходна пастырскае суправаджэнне сужэнства, мiласэрнасць адносна сем’яў у цяжкай сiтуацыi i разбiтых;
  • памятаць, што Бог не толькi заканадаўца, але i мiласэрны Айцец;
  • палепшыць падрыхтоўку да сужэнства;
  • патрэбны дыялог памiж навукай i тэалогiяй адносна гомасексуальных саюзаў;
  • неабходна знайсцi мову, якая прыцягне моладзь i будзе мостам памiж ёй i Богам;
  • замест «непарушны саюз» казаць пра сям’ю «верны»;
  • праблема змешаных сем'яў (прызнаючы, што сярод іх бываюць i добрыя прыклады). У такiх выпадках патрэбны дыялог, неабходны абрад цэлебрацыi змешаных сужэнстваў з актыўным удзелам некаталiцкага боку.
  • пастырства сем'яў мiгрантаў патрабуе большай увагi, а таксама тэалагiчнага i пастырскага абгрунтавання;
  • вялікая праблема насiлля;
  • у сям'i не ведаюць, як сказаць адзiн аднаму «прашу прабачэння». Таму патрэбна генеральная абсалюцыя.
  • у палiтыцы сям'i неабходна трымацца прынцыпу: праўда ў мiласэрнасцi;
  • для многiх разведзеных праблема ў тым, чаму Бог аддаляецца ад iх, бо яны не могуць прымаць удзел у сакрамэнтальным жыццi. Такiя сем'i не павiнны застацца сам-насам са сваiмi праблемамi.
  • праблема бяздзетнасцi ў Афрыцы лiчыцца Божая карай. Трэба шукаць выйсця з гэтай сiтуацыi. Усынаўленне - шлях да вырашэння праблемы.
  • неабходна рэвiзiя паняцця сям'i, каб яна сапраўды была хатнiм Касцёлам, у якiм усе знойдуць месца – у тым ліку разведзеныя і гомасексуалiсты;
  • роля пажылых людзей у сям'i патрабуе новай пераацэнкі. Яны дапамагаюць у выхаваннi моладзi, iх роля прафетычная.
  • патрэба суправаджаць сем'i мiгрантаў пастырамi з iх краiн;
  • патрэба ўстанавiць асацыяцыю кансэкраваных сем'яў;
  • патрэба паглядзець асобна на дагматыку i пастырскую дзейнасць.

(DN), (AG)
Фота Гжэгожа Галонзкі


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.