Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч: наша збаўленне ва Уваскрасенні Хрыста
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.04.2010 13:58

«Езус чакае нас, чакае ў сваім слове, у Эўхарыстыі і іншых сакрамэнтах. Ён чакае, каб дапамагчы, развеяць усе сумненні, вярнуць страчаную надзею», — нагадаў удзельнікам літургіі 5 красавіка 2010 г. у мінскай архікатэдры Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Разважаючы над урыўкам Евангелля пра вучняў з Эмауса, паставім перад сабою пытанне: а што ў гэтым выпадку можна сказаць пра нас? Ці хочам мы запрасіць Езуса да сябе? Зададзім сабе гэтае пытанне і адкажам на яго. Ад гэтага будзе залежаць тое, ці стане часткай нашага жыцця праўда аб уваскрасенні Хрыста. Бо толькі яна можа развеяць збянтэжанасць, нанава вярнуць страчаную надзею, адарыць шчасцем і даць сілы падобна вучням з Эмауса распавядаць сучаснаму свету пра Уваскрасенне Хрыста, у якім — наша збаўленне», — адзначыў арцыпастыр.

Поўны тэкст гаміліі >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме