Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч узначаліў святую Імшу за ахвяраў крушэння самалёта Прэзідэнта Польшчы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.04.2010 13:48

11 красавіка 2010 г., у апошні дзень актавы Пасхі, падчас святой Імшы ў мінскай архікатэдры Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, святары, прадстаўнікі дыпламатычных місій і шматлікія вернікі маліліся ў інтэнцыі загінуўшых у авіякатастрофе пад Смаленскам, сярод якіх таксама Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка, каталіцкія і праваслаўны душпастыры, а таксама прадстаўнікі польскай эліты. 

"Добраю і збаўленчаю з'яўляецца малітва за памерлых", -- нагадаў Мітрапаліт Кандрусевіч і заклікаў усіх людзей добрай волі маліцца за ахвяраў гэтай нечаканай і вялікай трагедыі. Па словах арцыпастыра, кіраўнік Польшчы і ўсе, хто накіроўваўся ўшанаваць памяць і памаліцца за загінуўшых у Катыні 70 год таму, выканалі свой доўг перад краінаю, якой служылі да канца свайго жыцця, кіруючыся хрысціянскімі прынцыпамі і маральнымі каштоўнасцямі.

У гаміліі іерарх таксама звярнуў увагу прысутных на змест нядзельнага Евангелля. Арцыбіскуп адзначыў, што Тамаш «страціў надзею разам з крыжовай смерцю і пахаваннем свайго Настаўніка». «Напэўна, такой жа была б і наша рэакцыя, бо хто і калі бачыў жывым таго, хто памёр? Кожны з нас таксама жадаў бы доказу. Гэта ўсё нармальна і натуральна», — падкрэсліў іерарх. Словы апостала Тамаша, якія ён прамовіў уваскросламу Езусу, калі той аб’явіўся яму, і па сённяшні дзень, як нагадаў Мітрапаліт, захаваліся ў народнай пабожнасці: «Пан мой і Бог мой!» — кажуць вернікі падчас паднясення і такім чынам вызнаюць сваю веру. «Гэта знак вызнання веры людзей, якія не бачылі, але паверылі», — падкрэсліў арцыбіскуп.

Поўны тэкст гаміліі >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме