Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іванава: набажэнствы ў гадавіну мучаніцкай смерці святога Андрэя Баболі ўзначаліў біскуп Велікаселец
Беларусь - Пінская дыяцэзія
17.05.2010 16:23

16 мая 2010 г. у Іванаве (Пінскі дэканат) у гадавіну мучаніцкай смерці святога Андрэя Баболі адбыліся ўрачыстыя набажэнствы. А 15-ай гадзіне вернікі сабраліся каля крыжоў — каталіцкага і праваслаўнага — на месцы смерці святога Андрэя, адкуль вырушылі да парафіяльнага касцёла Узвышэння Святога Крыжа.

Святую Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Падчас гаміліі іерарх звярнуў увагу на неабходнасць еднасці паміж хрысціянамі і супольнага сведчання хрысціянскай веры. Пасля літургіі прысутныя ўшанавалі рэліквіі святога Андрэя Баболі.

Ва ўрачыстасці ў Іванаве ўдзельнічалі пілігрымы з Варшавы (Польшча), Пінска, Лагішына, Драгічына і Клецка, а таксама навучэнцы ІІІ-га курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Кл. Дзмітрый Дубовік

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.