Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Антоні Дзям’янка наведаў у свята Хросту Пана дзве парафіі Пінскага дэканату
Беларусь - Пінская дыяцэзія
14.01.2014 15:33

12 студзеня, у свята Хросту Пана, біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка наведаў з калядным візітам парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Асавая і парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Століне Пінскага дэканату.

Іерарх узначаліў у абедзвюх парафіях святую Імшу. У гаміліі біскуп у сувязі са святам Хросту Пана падкрэсліў важнасць сакрамэнту хросту, а таксама распавёў пра прыгожыя традыцыі, звязаныя са святамі Божага Нараджэння.

На заканчэнне іерарх падзяліўся з вернікамі аплаткай і разам з імі праспавяў калядныя песні.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.