Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбылася фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
29.03.2014 18:53

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску 28-29 сакавіка адбылася фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел 33 міністранты з розных парафій усёй дыяцэзіі.

Падчас сустрэчы міністранты мелі магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі літургіі Вялікага посту і Святога Пасхальнага Трыдууму на канферэнцыях, якія праводзіліся святарамі і семінарыстамі. Юнакі ўдзельнічалі ў экскурсіі, падчас якой бліжэй пазнаёміліся з пінскім катэдральным касцёлам і музеем Слугі Божага Біскупа Зыгмунта Лазінскага.  

Акрамя напружанай працы, звязанай з паглыбленнем ведаў у літургіі, міністранты мелі магчымасць добра адпачыць. Гэтаму паспрыяла спаборніцтва па футболе, якое адбылося ў футбольным манежы. Таксама кожны жадаючы мог сустрэцца са святаром на прыватнай размове.

(AG)

 

 

 


 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.