Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Хрыстос сярод нас»: міжканфесійны фестываль песні прайшоў на Гомельшчыне
Беларусь - Пінская дыяцэзія
21.07.2014 09:23
20 ліпеня ў в. Церуха Гомельскага раёна завяршыўся штогадовы Міжканфесійны творчы фестываль «Хрыстос сярод нас».
Фестываль, які арганізоўвае моладзевы аддзел праваслаўнай Гомельскай епархіі, прайшоў сёлета ў чацвёрты раз. Як паведамляе сайт гомельскай каталіцкай парафіі, на свята сабраліся як праваслаўныя, так і католікі.
 
 
Адкрывала фестываль лекцыя пробашча парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі кс. Славаміра Ласкоўскага на тэму «Прыгажосць выратуе свет». Пазней на тую ж тэму праваслаўны архімандрыт Сава Мажука правёў лекцыю і зладзіў для прысутных духоўныя практыкаванні.

У перапынку для ўдзельнікаў фестывалю былі падрыхтаваны адмысловыя спартыўныя гульні, а ўвечары адбыўся канцэрт. Пасля невялікай дыскатэкі і традыцыйнага феерверка самыя таварыскія засталіся на ноч, якую правялі за вогнішчам.
 
 
 
(JLS) 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.