| Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы | 
| Грамадства | 
| 24.03.2016 13:11 | 
| 
 Пра гэта паведамляе БЕЛТА. «Сёння ў Астраўцы жыве каля 9,2 тысячы чалавек. Плануецца, што з уводам Беларускай АЭС у складзе двух энергаблокаў агульная колькасць горада ўзрасце да 25 тысяч», — адзначыў Мікалай Белы. Для спецыялістаў, якія задзейнічаны ў будаўніцтве і далейшай эксплуатацыі Беларускай АЭС, плануецца ўзвесці 240 тысяч метраў квадратных жылля. З 2009 года ўжо пабудавана 113 тысяч метраў квадратных (72 тыс. кв.м у першым мікрараёне і 41 тысяча квадратных метраў — у другім). У сёлетнім годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 12 дамоў для будаўнікоў і персаналу станцыі (44 тысяч квадратных метраў). Пачалося праектаванне дамоў у трэцім мікрараёне, яго забудова пачнецца ў 2017 годзе. Паводле слоў Мікалая Белага, для персаналу АЭС запланавана 83 тысячы квадратных метраў жылля. Будаўніцтва АЭС плануецца завяршыць да 2020 года. На сёння ў Астраўцы дзейнічаюць дзве каталіцкія парафіі: парафія Свв. Космы і Дам'яна і парафія Адшукання Святога Крыжа.  (IL) | 












 Пра гэта распавёў начальнік тэхнічнага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва ГП «Беларуская АЭС» Мікалай Белы на канферэнцыі па будаўніцтве Беларускай АЭС.
Пра гэта распавёў начальнік тэхнічнага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва ГП «Беларуская АЭС» Мікалай Белы на канферэнцыі па будаўніцтве Беларускай АЭС. для друку
 для друку
