Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прысяга новых скаўтаў адбылася ў Лынтупах
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
24.05.2010 15:08

Вігілія Спаслання Духа Святога, 22 мая 2010 г. — важны дзень для Звяза скаўтаў імя св. Агнешкі ў парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат). Пасля ўрачыстай святой Імшы некалькі скаўтак склалі прысягу. Да гэтай падзеі дзяўчаты рыхтаваліся некалькі месяцаў, каб з вялікім энтузіязмам і адказнасцю ўзяць на сябе задачы, якія ставіць вера, Касцёл і Айчына.

«На мой гонар, з ласкі Божай прысягаю ўсім жыццём служыць Богу, Царкве, маёй Бацькаўшчыне і Еўропе хрысціянскай, дапамагаць бліжняму ў кожнай патрэбе і прытрымлівацца Скаўцкага Права», — так гучалі словы скаўцкай прысягі.

Наперадзе ў дзяўчат яшчэ доўгі, але цудоўны шлях фармацыі праз гульні, супольнасць прыязнасці, служэнне і жыццё ў глыбокай веры, шлях да мэты, якой з’яўляецца Святасць у звычайным, штодзённым жыцці.

Рух скаўтаў, сусветны феномен, выхоўвае тысячы маладых людзей, дапамагаючы ў рознабаковым фарміраванні асобы, рыхтуе адважных людзей, здольных адказваць на выклікі сучаснага свету.

Запрашаем да супрацоўніцтва ў выхаванні новага пакалення, для якога хрысціянскія каштоўнасці, будуць жыццёвым прыярытэтам.

Усім зацікаўленым у методыцы і ў самім скаўцкім руху звяртацца па тэлефоне або электронным адрасе:

+375 29 594 10 38
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript                                                     

Начальнік гарцэрскай дружыны Ева Бялецкая ocv
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў