Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Набажэнства Крыжовага шляху пагоркамі Лынтупаў і наваколля
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.03.2010 16:03

28 сакавіка 2010 г. у парафіі Святога апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія) адбылася інсцэніроўка Мукі Пана. Да лынтупскіх вернікаў і святароў далучыўся біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Варта адзначыць, што сёлетняя душпастырская праца ў лынтупскай парафіі прысвечана паглыбленню ведаў пра асноўныя праўды хрысціянскага вучэння.

З кожным разам тэатральная пастаноўка Мукі Пана, якая штогод рыхтуецца ў мясцовай парафіі, збірае ўсё больш гледачоў. Сярод іх таксама госці з іншых парафій: з Лучая, Новалукомля, Чашнікаў, Шаркаўшчыны, Смаргоні і інш.

Інсцэніроўка распачалася навокал касцёла набажэнствам Крыжовага шляху, а завяршылася за вёскаю, дзе акцёры-аматары — дарослыя парафіяне — прадставілі тэатралізаваную пастаноўку з апошніх сямі стацый. Варта адзначыць, што ў падрыхтоўцы і правядзенні малітоўнага мерапрыемства актыўны ўдзел прымалі і іншыя вернікі парафіі.

Містэрыя Мукі Пана стала адным з пунктаў дзейнасці парафіі паводле яе так званага новага вобразу. На заканчэнне сабраныя паклалі да падножжа крыжа камяні, прынесеныя ўласнаручна. Гэты жэст сімвалізаваў тое, што яны аддаюць свае грахі і праблемы Езусу, прагнучы духоўнага ацалення і ачышчэння. Варта адзначыць, што сёлетняя душпастырская праца ў лынтупскай парафіі прысвечана паглыбленню ведаў пра асноўныя праўды хрысціянскага вучэння.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў