| Старшыня «Magnificat» выказвае надзею на моцнае рэха фестывалю | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 09.09.2011 20:41 | 
| 
 «Калі глядзіш фільмы дома на камп’ютары, гэта адно ўражанне, а калі глядзіш на вялікім экране, дадаецца вельмі шмат», — падкрэслівае Юры Гарулёў, указваючы пры гэтым, што конкурсныя працы гэтага года адзначаюцца высокім узроўнем. На сённяшні дзень поўная падборка фільмаў знаходзіцца ў Глыбокім, якое з’яўляецца месцам правядзення фестывалю. «Мы даем дазвол паказваць іх людзям. Безумоўна, гэта павінны быць некамерцыйныя прагляды», — дадаў старшыня Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat». | 












 Падборку лепшых фільмаў з усіх сямі фестываляў плануе прадставіць у парафіях Беларусі старшыня «Magnificat» Юрый Гарулёў. Як вядома, традыцыя правядзення «Рэха фестывалю» існуе не першы год, аднак сёлета плануецца, што яно набярэ больш шырокія маштабы.
Падборку лепшых фільмаў з усіх сямі фестываляў плануе прадставіць у парафіях Беларусі старшыня «Magnificat» Юрый Гарулёў. Як вядома, традыцыя правядзення «Рэха фестывалю» існуе не першы год, аднак сёлета плануецца, што яно набярэ больш шырокія маштабы. для друку
 для друку
