Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сведчанні католікаў і праваслаўных аб Турынскай Плашчаніцы: пераварот нават у сэрцах абыякавых людзей
15.09.2010 17:33
14 верасня 2010 г. у Культурным цэнтры «Пакроўскія вароты» ў Маскве прайшоў вечар, прысвечаны Турынскай Плашчаніцы. Асноўнай падзеяй вечара стаў прагляд дакументальнага фільма «Ён ёсць вобраз Бога нябачнага», знятага членамі каталіцкай супольнасці «Новы шлях». У фільме запісаны сведчанні людзей, сярод якіх таксама знакамітыя вучоныя-даследчыкі.
 
Каментуючы фільм, выконваючы абавязкі сакратара Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату па міжхрысціянскіх адносінах а. Дзмітрый Сізаненка адзначыў, што «галоўным вынікам шматгадовых даследаванняў стала прызнанне вучонымі таго, што сучасная навука не ў стане раскрыць таямніцу Плашчаніцы». Аднак, па словах святара, самым ашаламляльным вынікам з’яўляецца тое, што «нават у сэрцах тых, хто спачатку ставіўся да Плашчаніцы як да адсунутага аб’екта навуковага вывучэння, адбываецца пераварот і сапраўднае духоўнае перараджэнне». 

Як дадаў прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату, «немагчыма ўбачыць твар Хрыста і застацца ранейшым, застацца пасрэдным, мітуслівым, павярхоўным». Лепшы ж спосаб наблізіцца да загадкі Плашчаніцы — «увайсці праз брамы малітвы», а «непазбыўнае ўражанне, якое Святая Плашчаніца пакідае ў сэрцы веруючага чалавека — лепшае сведчанне яе сапраўднасці».

Вечар, прысвечаны Турынскай Плашчаніцы, быў арганізаваны сумеснымі намаганнямі Культурнага цэнтра «Пакроўскія вароты» і Міжнародным Экуменічным брацтвам Net For God.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.