Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Копія Турынскай Плашчаніцы пабывае ва ўсіх найбуйнешых парафіях Віцебскай дыяцэзіі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.09.2010 17:16

У чэрвені 2010 года ў Віцебскай дыяцэзіі распачалася чарговая малітоўная акцыя, якая ахоплівае большасць парафій і мае на мэце ўмацаванне веры мясцовых католікаў і ўсіх людзей добрай волі.

Ініцыятарам малітоўнай акцыі стаў кс. Дзмітрый Іваноў, які выказаў жаданне прывезці копію Турынскай Плашчаніцы ў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Сянне (Аршанскі дэканат), дзе на дадзеным этапе нясе сваё служэнне.

Па словах кс. Дзмітрыя Іванова, дадзенае душпастырскае мерапрыемства мае таксама экуменічны характар, бо часта ўшанаваць копію рэліквіі прыходзяць таксама праваслаўныя вернікі.

Парафія, якая прымае копію Турынскай Плашчаніцы, рыхтуе малітоўную праграму, што ўключае не толькі святыя Імшы, але і пакутныя набажэнствы, адарацыю, індывідуальную малітву. Часам па запрашэнні святароў у парафію прыбывае кс. Дзмітрый Іваноў, каб прамовіць гамілію і распавесці аб гісторыі рэліквіі.

За час перэгрынацыі копіі Турынскай Плашчаніцы па Віцебскай дыяцэзіі рэліквія пабывала ў парафіях у Віцебску, Оршы, Сянно, Талачыне, Чашніках, Навалукомлі, Лепелі, Ушачах.

На сённяшні дзень рэліквія знаходзіцца ў Полацку, адкуль яна накіруецца ў Дзісну, затым — у Верхнядзвінск, Росіцу, Мёры, Ідолту, Павяцце, Шаркаўшчыну і іншыя парафіі дыяцэзіі.

Плануецца, што саван пабывае ва ўсіх найбуйнейшых парафіях дыяцэзіі. Аднак, як адзначыў кс. Дзмітрый Іваноў, не абміне таксама ніводнай парафіі, якая пажадае прыняць у сябе копію рэліквіі.

Перэгрынацыя (пілігрымаванне) рэліквіі па найбуйнейшых парафіях Віцебскай дыяцэзіі распачалася 20 чэрвеня гг. Сустракаў копію Турынскай Плашчаніцы Віцебск. У свеце існуе 7 поўнамаштабных копій Турынскага савана, адна з якіх з 2002 г. знаходзіцца і ў сталіцы Беларусі.

У Мінск копія Турынскай Плашчаніцы была прывезена у маі 2002 г. і захоўваецца ў касцёле св. Сымона і св. Алены. Менавіта дзякуючы працы навукова-даследчага цэнтра па вывучэнні Турынскай Плашчаніцы, створанага пры Чырвоным касцёле ў Мінску ў 2000 г., вернікі сталіцы і атрымалі магчымасць ушаноўваць яе копію.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў