Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Турынская Плашчаніца па-ранейшаму застаецца «выклікам для чалавечага розуму»
29.12.2011 12:36

Сучасная навука не ў стане стварыць рэпрадукцыю славутай рэліквіі — Турынскай Плашчаніцы. Гэта сцвердзілі даследчыкі італьянскага Цэнтра ядзерных даследаванняў (ENEA) у Фраскаці. На працягу пяці гадоў вучоныя спрабавалі зрабіць копію, выкарыстоўваючы самыя сучасныя тэхналогіі.

Выпуск «L’Osservatore Romano» за 29 снежня 2012 г. паведамляе пра вынікі гэтых намаганняў і падкрэслівае стрыманасць і дыскрэтнасць італьянскіх вучоных. Плашчаніца, у якую, як кажа традыцыя, было загорнута цела Хрыста перад Яго Уваскрасеннем, застаецца «выклікам для чалавечага розуму». Менавіта на гэта ўказаў Ян Павел ІІ падчас візіту ў турынскую катэдру 24 мая 1998 г., дзе захоўваецца рэліквія.

«Для правядзення эксперыменту на паверхні ўсёй Плашчаніцы (4,36 на 1,10 м) патрэбна была б моц 34 більёнаў ватаў: гэта колькасць, якая — на думку вучоных з ENEA — „сёння недасягальная і робіць немагчымым стварэнне копіі ўсёй выявы пры выкарыстанні толькі аднаго лазера, бо такой моцы не вырабляе ніводная крыніца святла УФІ (ультрафіялетавага выпраменьвання)“», — прыводзіць вынікі даследаванняў ватыканскае выданне.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.