Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Долан наведаў амерыканскую турму: новы Папа прывёў мяне да вас
30.03.2013 14:06

Па прыкладзе Святога Айца Францішка, які ў Вялікі чацвер цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў рымскай калоніі для непаўналетніх, Мітрапаліт Нью-Ёрка (ЗША) кардынал Цімаці Долан таксама наведаў гарадскую турму. Іерарх здзейсніў гэта 27 сакавіка.

Кардынал адзначыў, што яму вельмі падабаецца цэлебраваць літургію ў вязніцы, а таксама падзяліўся са зняволенымі сваімі ўражаннямі ад нядаўняга канклаву, на якім быў абраны папа Францішак.

«Мы хацелі выбраць Папу з сэрцам Яна Паўла ІІ і розумам Бэнэдыкта XVI. І, здаецца, нам гэта ўдалося», — сказаў кардынал, якога цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Па словах амерыканскага іерарха, новы Пантыфік натхняе біскупаў быць лепшымі пастырамі. «Мяне ён прывёў да вас», — дадаў кардынал, звяртаючыся да вязняў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.