Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Новы сакратар Кангрэгацыі
02.08.2003 03:00
Арцыбіскуп Даменіко Сарэнціно прызначаны 2 жніўня новым сакратаром Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў.
 
Папа Ян Павел ІІ падпісаў апостальскую адгартацыю Ecclesia in Europa
28.06.2003 03:00
28 чэрвеня г.г. Папа Ян Павел ІІ падпісаў апостальскую адгартацыю Ecclesia in Europa («Касцёл у Еўропе»). Гэта заключны дакумент Сіноду біскупаў для Еўропы, які праходзіў 1—23 кастрычніка 1999 г. у Рыме і быў прысвечаны хрысціянскай тоеснасці нашага кантынента.
 
Ян Павел ІІ беатыфікаваў Марыю ад Езуса Укрыжаванага
06.06.2003 03:00
6 чэрвеня ў старажытным горадзе Дуброўнік падчас урачыстай Святой Імшы Ян Павел ІІ беатыфікаваў Марыю ад Езуса Укрыжаванага (Петкавіч) (1892–1966 гг.) — заснавальніцу Кангрэгацыі францішканак — дачок міласэрнасці.
 
100-я замежная пілігрымка Яна Паўла ІІ
05.06.2003 03:00
З 5 па 9 чэрвеня 2003 г. Ян Павел ІІ візітаваў Харватыю і наведаў пяць мясцовасцяў. Папа цэлебраваў тры Святыя Імшы з удзелам вернікаў і правёў у г. Задар Літургію Слова, якая стала апошнім этапам гэтай гістарычнай замежнай паездкі. Падчас пілігрымкі Пантыфік узвялічыў да годнасці алтара адну Слугу Божую — Марыю ад Езуса Укрыжаванага, сустрэўся з прэзідэнтам, прэм’ерам і харвацкімі біскупамі, а таксама наведаў святыні ў Д’якове і Рыцы. Гэта трэці візіт Яна Паўла ІІ у Харватыю.
 
Будслаў 2010

У гэтым годзе 1-га і 2-га ліпеня падчас урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай упершыню была арганізавана прамая відэатрансляцыя з Будслава праз Інтэрнэт. На працягу амаль сутак нашы наведвальнікі, якія не змаглі прысутнічаць на ўрачыстасцях, мелі магчымасць назіраць за падзеямі праз Інтэрнэт і духоўна яднацца з пілігрымамі. Прапануем для прагладу некалькі відэа-ролікаў з запісамі фрагментаў будслаўскага фэсту.

 
20 ліпеня — ХVІ Звычайны тыдзень
30.11.1999 03:00
1 чыт. Ер 1, 1. 4-10; Пс 71 (70), 1-2. 3-4a. 5-6ab. 15ab і 17.
Ев. Мц 13, 1-9.


Альбо: Успамін св. Апалінарыя, біскупа і мучаніка.
 
<< Першая < Папярэдняя 1891 1892 1893 1894 1895 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1895 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.