Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Маці Божая]
Усяго 16 матэрыялаў адзначана цэтлікам Маці Божая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Вучыцца жыць верай кожны дзень заахвоціў Святы Айцец Францішак. «Будзем прасіць Панну Марыю, каб вучыла нас жыць нашай верай у дзейнасці кожнага дня і даць больш прасторы для Бога», — так гучыць новы запіс Пантыфіка ў «Твітэры», які з’явіўся 4 мая.
На поўдні Босніі і Герцагавіны, недалёка ад берагоў Адрыятычнага мора, знаходзіцца невялікае мястэчка, дзе пражывае каля 4 тысяч чалавек. Тут няма шэдэўраў архітэктуры ці прыроды незвычайнай прыгажосці, але кожны год яго наведваюць каля 2 мільёнаў чалавек з розных краін свету. Чытаючы шматлікія водгукі людзей, якія сюды прыязджалі, часта можна пачуць такія словы: «тут немагчыма не верыць», «я вярнуўся адтуль іншым чалавекам» і г.д.
У ХІХ ст. у Касцёле быў прыняты дагмат, які да сённяшняга дня застаецца незразумелым вялікай колькасці некатолікаў, але таксама і тых, хто належыць да Каталіцкага Касцёла. Гэта дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.
Падчас пілігрымкі ў Ларэта 4 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даверыў апецы Маці Божай Сінод Біскупаў, які распачнецца ў нядзелю, і Год веры. Таксама Папа даверыў Найсвяцейшай Панне «ўсе цяжкасці, якія перажывае наш свет у пошуку духоўнай раўнавагі і міру, праблемы шматлікіх сем’яў, прагненні моладзі, цярпенні тых, хто чакае праяваў салідарнасці і любові».
4 кастрычніка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI наведае марыйны санктуарый у Ларэта (Італія). Падчас візіту Папа даверыць Сінод Біскупаў па новай евангелізацыі і Год веры заступніцтву Маці Божай. Акрамя таго, візіт прымеркаваны да 50-й гадавіны падарожжа бл. Яна ХХІІІ у Ларэта, калі гэты Пантыфік аддаў пад апеку Панны Марыі Другі Ватыканскі Сабор.
8 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі XXIII Міжнароднага марыялагічнага кангрэса, які праходзіў 4–9 верасня ў Рыме. Папа адзначыў, што тэма форума, «Марыялогія пачынаючы ад Другога Ватыканскага Сабору», з’яўляецца вельмі своечасовай, бо зараз Касцёл адзначае 50-годдзе гэтай вялікай падзеі.
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую Каталіцкі Касцёл адзначае 15 жніўня, з’явілася ў V ст. Праўда, Новы Запавет не згадвае аб апошніх днях жыцця, смерці і аб Унебаўзяцці Панны Марыі. Не існуе яе гробу або рэліквій, а асоба Маці Божай не звязваецца ні з якім канкрэтным месцам.
Успамін Беззаганнага Сэрца Марыі — свята, прысвечанае ўшанаванню Беззаганнага Сэрца Багародзіцы. Адзначаецца ў суботу, на наступны дзень пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса, на дзявяты дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела і на трынаццаты пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сэрца Марыі з’яўляецца сімвалам любові Багародзіцы да людзей, а таксама міласэрнасці і спачування да чалавецтва, за выратаванне якога яна няспынна ўзносіць малітву.
«З Беззаганнага Сэрца Марыі сёння мы прагнем пачарпнуць новы давер, каб даць напоўніць сябе яе радасцю, якая знаходзіць сваю найглыбейшую крыніцу ў Пану», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з вернікамі ля Гроту Маці Божай з Люрд у Ватыканскіх садах. Увечары 31 мая 2012 г. там адбылася традыцыйная ружанцовая працэсія са свечкамі на заканчэнне месяца мая, прысвечанага Панне Марыі.
8 верасня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Шматлікія касцёлы ў Беларусі маюць тытул Нараджэння Панны Марыі, сярод іх святыні ў Заслаўі, Барысаве, санктуарый у Браславе. З нагоды свята ў гэтых святынях адбудуцца адпустовыя набажэнствы.
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую Каталіцкі Касцёл адзначае 15 жніўня, з’явілася ў V ст. Праўда, Новы Запавет не згадвае аб апошніх днях жыцця, смерці і аб Унебаўзяцці Панны Марыі. Не існуе яе гробу або рэліквій, а асоба Маці Божай не звязваецца ні з якім канкрэтным месцам.
16 лістапада — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай, якая ўшаноўваецца хрысціянамі як заступніца Літвы і Беларусі. У гэты дзень у 15.00 перад цудоўным абразом у Вільні адбудзецца літургія на беларускай мове. Культ Маці Божай з Вострай Брамы вельмі распаўсюджаны ў Беларусі, а копію абраза можна сустрэць у многіх беларускіх святынях, як каталіцкіх (многія з якіх носяць яе імя), так і праваслаўных.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI мае намер выявіць праўду пра аб’яўленні Маці Божай у Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна). З гэтай прычыны Папа пастанавіў стварыць пры Кангрэгацыі Веравучэння спецыяльную камісію, якая будзе займацца даследаваннем справы. Аб гэтым паінфармавала турынскае выданне «La Stampa».