Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Адказны за СМІ

Засвір — парафія Найсвяцейшай Тройцы

Засвір — касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Адрас:
в. Засвір
Мядзельскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
яРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў суботу, нядзелю —12.00
  • Св. Імша ў святы — 10.00, 12.00

ы

З гісторыі парафіі

Кляштар кармелітаў дзейнічаў у 1697–1831 гг., парафія існуе з 1832 г., сучасны касцёл пабудаваны ў 1714 г., адноўлены ў 1990 г.

 

 

 
Будслаў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Будслаў — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіАдрас:
Чырвоная плошча, 8
в. Будслаў
Мядзельскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222510

Тэл./факс: 8 01797 3 13 99
Тэл.: 8 017 97 3 13 73
Вэб-сайт:
site.catholic.by/budslau/

аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.30, 12.00
  • Св. Імша ў будні — 8.00

ж З гісторыі парафіі

Вёска Будслаў у архіўных запісах згадваецца пад назваю Буда або Слаўная Буда. Першая згадка пра яе датавана 1504 годам, калі Вялікі Князь Літоўскі Аляксандр Ягелон падарыў кляштару бэрнардынаў 600 моргаў лесу каля ракі Сэрвач. Спачатку тут пасяліўся адзін з братоў, а затым да яго далучыліся іншыя бэрнардыны, якія ў 1530 г. пабудавалі ў гэтым месцы невялікую капліцу.

У 1591 г. у Слаўнай Будзе быў узведзены і кансэкраваны драўляны касцёл. Верагодней за ўсё, у гэты час тут з’явіўся абраз Маці Божай, які пазней быў названы абразом Маці Божай Будслаўскай. У 1598 г. яго атрымаў мінскі ваявода Ян Пац з рук папы Клімэнта VIII. Пасля смерці Яна Паца капелан Ісаак Салакай у 1613 г. перадаў абраз у кляштар айцоў бэрнардынаў. Вельмі хутка выява Маці Божай Будслаўскай стала адной з самых папулярных на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Змешчаны ў драўляным касцёле, гэты абраз з самага пачатку быў шанаваны простымі людзьмі і ў хуткім часе праславіўся шматлікімі цудамі і ласкамі. У 1635 г. ён быў перанесены ў галоўны алтар. Першы цуд апісаны ў 1617 г., калі сляпы пяцігадовы хлопчык Ёзафат Тышкевіч (пазней вядомы айцец кармэліт) атрымаў зрок.

Вуглавы камень першага каменнага касцёла быў закладзены 28 верасня 1633 года. Святыня была кансэкравана 9 ліпеня 1643 года. Новы мураваны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры кляштары бэрнардынаў у Будславе пабудавалі ў 1767–1783 гадах. Трохнававая святыня з дзвюма вежамі была створана ў стылі позняга барока, увесь яе інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі. Галоўны фасад дасягаў 50 метраў. У касцёле мелася 12 алтароў. Ён быў кансэкраваны 7 верасня 1783 года. У 1939 г. касцёл зачынілі, але яго ніколі не выкарыстоўвалі ў іншых мэтах, як гэта практыкавалася пры атэістычнай уладзе. Пасля вайны сюды час ад часу прыязджалі святары. У 1966–1974 гг. у святыні не было ніводнага ксяндза. Яе адраджэнне распачалося 2 ліпеня 1992 г., калі ў Будслаў прыбыла першая публічная пілігрымка. У 1994 годзе папа Ян Павел ІІ булаю надаў святыні тытул Базылікі Меншай, а ў 1998 г. кардынал Казімір Свёнтэк каранаваў цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай папскімі каронамі. Пасля акта каранацыі ён абвясціў будслаўскую святыню Нацыянальным санктуарыем Беларусі. Тады ж апеку над святыняю прынялі айцы бэрнардыны, вярнуўшыся сюды пасля працяглага перапынку.

Сёння будслаўскі касцёл аб'яўлены помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. 1 ліпеня 2000 г. у Будславе адбыўся марыялагічны кангрэс. Кожны год на святкаванне ўрачыстасцяў у Будславе, якое з 2012 г. пераносіцца на першую пятніцу і суботу ліпеня замест традыцыйнага 2 ліпеня, прыбываюць дзясяткі тысяч вернікаў з усёй Беларусі і з замежжа (Расіі, краінаў Прыбалтыкі, Украіны, Польшчы і інш.).

 


 
Парафіі Будслаўскага дэканата
21.07.2008 16:44
1. Будслаў — Унебаўзяцця НПМ
2. Засвір — Найсвяцейшай Тройцы
3. Канстанцінава — Унебаўзяцця НПМ
4. Крывічы — Св. Андрэя, апостала
5. Мядзел — Маці Божай Шкаплернай
6. Нарач — Св. Андрэя, апостала
7. Свір — Св. Мікалая, біскупа
8. Шэметава — Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Усяго парафій у дэканаце: 8
Зарэгістравана парафій: 8
Колькасць святароў: 9
Касцёлы / капліцы: 8 / –

Адлегласць ад раённага цэнтра дэканата да Мінска — 141 км.
Колькасць жыхароў дэканата — 34,4 тыс.чал., з іх 7,5 тыс.чал. жыве ў горадзе, 26,5 тыс.чал. жыве ў сельскай мясцовасці.
Плошча дэканата (тэрыторыя Мядзельскага раёна) — 2 тыс.кв.км.

Дэкан — кс. Пётр Шарко
двор Шэметава, 9
222388 Мядзельскі р-н
тэл./факс:     8 01797 3 27 33

Катэхетычны візітатар — а. Бэрнард Радзік OCD
вул. Заводская, 2а
222386 в. Нарач
Мядзельскі р-н
тэл.:     8 01797 4 65 20
E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
 
Халопенічы — парафія Беззаганнага Сэрца Марыі і св. Язафата Кунцэвіча

в

З гісторыі парафіі

Парафія аднаўляецца; існавала з 1640 г., у 1703–1832 гг. дзейнічаў кляштар дамініканаў, касцёл 1905 г. і кляштар 1798 г. забраныя пад клуб у 1930-я гг.


 
Крупкі — парафія Св. Юзафа

Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Міра, 12

г. Крупкі
Крупскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

вэб-сайт: krupki.kasciol.by

ы

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю — 10.00, 18.00
  • Святая Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу — 19.00
  • Святая Імша ў сераду і суботу — 9.00

ы

З гісторыі парафіі

Парафія зарэгістравана ў 1996 г., пабудаваны душпастырскі цэнтр.

 
Зембін — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

п

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1640 г.; у 1640–1832 гг. тут быў драўляны касцёл і дзейнічаў кляштар дамініканаў; касцёл 1798–1809 гг. зачынены ў 1930-я гг. і цяпер у руінным стане, дзейнічае часовая капліца.

 
Бобр — парафія Св. Юзафа

З гісторыі парафіі

Парафія аднаўляецца; дзейнічала з 1760 г., касцёл 1867 г. зачынены ў 1937 г. і знішчаны ў 1940-я гг.

 
Барысаў — парафія Спаслання Духа Святога

facebook.com/parafija
Адрас:
зав. Банны, 6
г. Барысаў
Барысаўскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222120

с

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 11.00, 18.00
  • Св. Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер і суботу — 09.00, у сераду і пятніцу — 18.00
Калі на будні дзень прыпадае ўрачыстасць, то св. Імшы ў парафіі — 09.00 і 18.00

ч

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца пры капліцы на Кальварыі, заснаванай у XVIII ст. і адноўленай у 2000 г.

 
Барысаў — парафія Перамянення Пана і Трох Каралёў

d

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца.

 
Барысаў — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Барысаў — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны МарыіАдрас:
зав. Банны, 6
г. Барысаў
Барысаўскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222517

Тэл.: 8 0177 72 19 61

нРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў у нядзелю — 09.00, 11.00 (польск.), 16.30 (для моладзі), 18.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00, сб — 09.00, 18.00

п

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1642 г.; касцёл 1806–1830 гг. быў зачынены ў 1937 г., парафія адроджана ў 1989 г., касцёл адноўлены ў 1990 г.

 
Парафіі Барысаўскага дэканата
21.07.2008 16:35
1. Барысаў — Нараджэння НПМ
2. Барысаў — Перамянення Пана і Трох Каралёў
3. Барысаў — Спаслання Духа Святога
4. Бобр — Св. Юзафа
5. Зембін — Унебаўзяцця НПМ
6. Крупкі — Св. Юзафа
7. Халопенічы — Беззаганнага Сэрца Марыі
і св. Язафата Кунцэвіча

Усяго парафій у дэканаце: 7
Зарэгістравана парафій: 3
Колькасць святароў: 3
Касцёлы / капліцы: 1 / 1

Адлегласць ад цэнтра дэканата да Мінска — 80 км.
Колькасць жыхароў дэканата — 228 тыс.чал., з іх 159,1 тыс.чал жыве ў горадзе, 68,5 тыс.чал. жыве ў сельскай мясцовасці.
Плошча дэканата (тэрыторыя Барысаўскага і Крупскага раёнаў) — 5,1 тыс.кв.км.

Дэкан — кс. Юзаф Пятушка MIC
зав. Банны, 6
222517 г. Барысаў
тэл.:     8 0177 72 19 61
E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
     Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Катэхетычны візітатар — кс. Збігнеў Грыгарцэвіч MIC
зав. Банны, 6
222517 г. Барысаў
тэл.:     8 0177 72 19 61
E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
 
Татарка — парафія Св. Яна Апостала і св. Юрыя

 ы

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца, бліжэйшы касцёл дзейнічаў у в. Халуі (Ліпень) з 1797 г.

 
Лапічы — парафія св. Антонія

 d

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца; бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Балога з 1809 г. 

 
Клічаў — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай

k

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца, бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Гежгайлава (Аколіца) з 1835 г., зачынена і знішчана ў савецкі час.

 
Кіраўск — парафія Святой Тройцы і Узвышэння Святога Крыжа

паЗ гісторыі парафіі
Парафія арганізуецца, бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Жылічы з ХІХ ст.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Наступная > Апошняя >>

Старонка 16 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.