Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Дэлегацыя Каталіцкага Касцёла сустрэлася з пастаянным прадстаўніком ААН у Беларусі і яго супрацоўнікамі
30.10.2014 15:39

30 кастрычніка ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі адбылася сустрэча дэлегацыі Каталіцкага Касцёла з пастаянным прадстаўніком ААН у нашай краіне Санака Самарасінха і яго супрацоўнікамі.

 
«Святая твая дарога, пастыр наш, святар!»: 25 гадоў біскупства Мітрапаліта (+ фотарэпартаж)
29.10.2014 11:12
«Святая твая дарога, пастыр наш, святар!» — спявала моладзь, віншуючы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 25-годдзем біскупскай сакры і імянінамі. Гэтыя словы лёгкага спеву гучалі сярод мноства ганаровых віншаванняў духоўных і свецкіх асобаў, месцам сустрэчы для якіх стала 28 кастрычніка мінская катэдра — у дзень успаміну святых Сымона і Юды Тадэвуша, Апосталаў.
 
Якая яна — свабода кардынала Казіміра Свёнтка?
27.10.2014 15:57

«Трэба даваць Хрыста там, дзе няма свабоды», — паўтараў Казімір Свёнтэк, колішні навучэнец баранавіцкага калегіума імя непахіснага змагара за незалежнасць Айчыны — Тадэвуша Рэйтана і, нарэшце, вялікі кардынал Беларусі.

 
Кардынал Свёнтэк — у сэрцах беларускага народа: думкі пасля наведвання дома іерарха
25.10.2014 22:39

У Пінску 25 кастрычніка праходзілі галоўныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Менавіта ў Пінску іерарх правёў больш за 60 гадоў свайго жыцця. Тут ён усё яшчэ жыве ў памяці і сэрцах многіх людзей, нягледзячы на тое, што прайшло тры гады з часу яго смерці.

 
У Беларусі створана «Аб’яднанне вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў і інстытутаў кансэкраванага жыцця»
23.10.2014 14:29

22 кастрычніка ў Бараўлянах адбылася чарговая сустрэча вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.

 
22 кастрычніка — успамін св. Яна Паўла ІІ: літургічныя тэксты
21.10.2014 23:14

Літургічныя тэксты на ўспамін святога Яна Паўла ІI.

 
Рэжысёр Гарулёў пра стужкі, знятыя кардыналам: «Усе гэтыя фільмы — музейная рэдкасць!»
21.10.2014 13:54

«Чары Палесся» — так называецца кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» да 100-годдзя кардынала Казіміра Свёнтка. На дысках, выпушчаных разам з кнігай, захаваныя ўнікальныя краявіды Палесся, знятыя самім кардыналам. Кніга раскрывае невядомы дагэтуль вобраз кардынала-кінематаграфіста.

 
У Беларусі адбылася візітацыя Генеральнага настаяцеля Ордэна піяраў
21.10.2014 11:57

11–17 кастрычніка ў Беларусі адбылася візітацыя Генеральнага настаяцеля Ордэна Пабожных Школ (піяраў). Згодна з піярскімі статутамі, Генеральны настаяцель падчас свайго 5-гадовага тэрміну прабывання на гэтай пасадзе абавязаны наведаць усіх субратоў-піяраў, якія служаць у школах і парафіях у розных краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.

 
21 кастрычніка — 100 гадоў з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
21.10.2014 10:51

Пра ваенныя гады жыцця ў Беларусі і сустрэчы са стрыечным братам-святаром Казікам распавядае стрыечны брат Казіміра Свёнтка — 82-гадовы Рамуальд Крамплеўскі. Рамуальд Крамплеўскі піша эсэ, апавяданні і шмат гадоў займаецца геніалагічнымі даследваннямі радавога дрэва Крамплеўскіх. З дому Крамплеўскіх была і маці кардынала — Вераніка.

 
Госці з Германіі правялі семінар для валанцёраў Беларусі
20.10.2014 12:35
Семінар для валанцёраў прайшоў ў цэнтры «Карытас» Мінска–Магілёўскай архідыяцэзіі з 17 па 19 кастрычніка, дакладчыкамі на якім былі прадстаўнікі «Мальтыйскай службы дапамогі» на чале з федэральным упаўнаважаным службы па справах Беларусі Алаізам Шмігельтам.
 
Афіцыйнае закрыццё ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў адбылося ў Рыме (+ фота)
19.10.2014 16:51

Гэты Сінод стаў гісторыяй і адначасова заданнем для лакальных Касцёлаў рыхтавацца да Сінода 2015 г., які павінен будзе прыняць канкрэтныя рашэнні, каб дапамагчы сем’ям і вывесці іх з крызісу.

 
Папа Павел VI абвешчаны благаслаўлёным
19.10.2014 12:00

Беатыфікацыя Папы Паўла VI адбылася 19 кастрычніка ў Ватыкане. Цырымонія беатыфікацыі завяршыла ІІІ Надзвычайную сесію Сінода Біскупаў, які праходзіў у Рыме з 5 кастрычніка.

 

 
Бог дае дары, чакаючы нашага адказу: дзяўчаты «вандроўніцы» распачалі новы скаўцкі год
16.10.2014 12:27

Распачаўся скаўцкі год для дзяўчат «вандроўніц» агульнабеларускага «вогнішча» шэфаў, апякункай якога з’яўляецца святая Рыта. Вандроўка «Будслаў – Даўгінава – Крывічы» адбылася 11–12 кастрычніка.

 
Новы выпуск праграмы «Сімвал веры»: размова з біскупам Юзафам Станеўскім
15.10.2014 17:33

У новым выпуску праграмы ідзе размова з дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім, у тым ліку аб сустрэчы з Папам, магчымасці яго прыезду ў Беларусь, падрыхтоўцы новых біскупаў да служэння.

 
Беларусы прынялі ўдзел у сімпозіуме выкладчыкаў духоўных семінарый, інстытутаў і ўніверсітэтаў у Рыме
13.10.2014 13:02

1–4 кастрычніка ў Папскім універсітэце св. Яна на Латэране ў Рыме адбыўся XI Міжнародны сімпозіум выкладчыкаў духоўных семінарый, інстытутаў і ўніверсітэтаў. Сімпозіум, пачатак якому паклаў у 2003 г. Папа Ян Павел ІІ, быў арганізаваны Рымскай дыяцэзіяй, Кангрэгацыяй Каталіцкай Адукацыі і Кангрэгацыяй па справах свецкіх.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 60 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.