Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кангрэс каталіцкіх СМІ. Вядучыя, эксперты, спікеры
Беларусь
24.07.2012 13:33

24–26 жніўня 2012 г. у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца Кангрэс каталіцкіх СМІ. У праграме кангрэса чакаюцца даклады і круглыя сталы. Прадстаўляем вашай увазе дакладчыкаў і вядучых.

фАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (нар. 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск каля Гродна). У складзе групы інжынераў атрымаў аўтарскае пасведчанне на вынаходку «Прамысловы ўзор спецыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для Волжскага аўтамабільнага завода». 31 мая 1981 г. прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса. У 1988 г. абараніў дысертацыю на тэму «Паглыбленне вучэння пра Касцёл у працах Другога Ватыканскага Сабору і ў яго дакументах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі. Дзякуючы намаганням арцыбіскупа Кандрусевіча ў Расіі былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтр «Истина и жизнь», салезіянскі і францішканскі выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка. Пры ўдзеле арцыбіскупа Кандрусевіча заснавана штотыднёвая каталіцкая газета «Свет Евангелия». У 1991 г. у Санкт-Пецярбургу заснавана «Радыё Марыя». Адказвае за развіццё СМІ пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Валодае беларускай, рускай, польскай, літоўскай, англійскай і італьянскай мовамі.
aКшыштаф Занусі (нар. 17 чэрвеня 1939 г. у Варшаве, Польшча) — польскі кінарэжысёр. З’яўляецца мастацкім кіраўніком польскага творчага аб’яднання TOR. Атрымаў шэраг узнагарод і прэмій, уключаючы прэмію «Давіда Данатэла» (David di Donatello), нацыянальную кінапрэмію Італіі. Вывучаў фізіку ў Варшаўскім універсітэце і філасофію ў Ягелонскім універсітэце. З 1958 г. пачаў здымаць аматарскія фільмы, якія атрымалі некалькі прэмій. Поспех натхніў Кшыштафа Занусі паступіць на рэжысёрскі факультэт Лодзінскай кінашколы, якую ён скончыў у 1966 г. Дыпломны фільм Занусі «Смерць правінцыяла» атрымаў прэмію на МКФ у Венецыі і гран-пры на МКФ у Манхайме (1967 г.). З 1974 па 1983 гг. Кшыштаф Занусі займаў пасаду намесніка старшыні Саюза польскіх кінематаграфістаў. Зараз выкладае ў варшаўскім Калегіуме Цывітас (Collegium Civitas) на факультэце радыё і тэлебачання імя Кшыштафа Кеслёўскага, а таксама на факультэце журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Кшыштаф Занусі неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
aПавел Левушкан — кіруючы партнёр Цэнтра эфектыўных камунікацый, медыя-эксперт у галіне інтэрнэт-СМІ, практыкуючы кансультант. Сябар францішканскага ордэна свецкіх. Павел Левушкан з’яўляецца ўладальнікам некалькіх сайтаў. Кансультуе самыя разнастайныя грамадскія арганізацыі і бізнес-прадпрыемствы адносна магчымасцяў эфектыўнага выкарыстання Інтэрнэта ў бізнесе і сацыяльных праектах. Праводзіць разнастайныя курсы, семінары, майстар-класы ў Расіі, Латвіі, Украіне і іншых краінах. Дэлегат каталіцкіх рускамоўных блогераў на спецыяльных пасяджэннях, скліканых Папам Бэнэдыктам XVI у Ватыкане. З 2004 г. пражывае ў Латвіі і кіруе найбольш папулярным у Прыбалтыцы рускамоўным хрысціянскім парталам «Baznica.іnfo». З 2005 г. — кіраўнік каталіцкай асацыяцыі «Terra Mariana». У 2009 г. распачаў першы ў Прыбалтыцы курс па бізнес-блогінгу ў Міжнароднай вышэйшай школе практычнай псіхалогіі (Рыга, Латвія). З 2010 г. з’яўляецца сябрам савета дырэктараў «Christian Media Group» (ЗША–Вялікабрытанія–Латвія–Эстонія).
фАлена Кулыгіна — рэдактар Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны, прэс-сакратар паломніцкага цэнтра «Рафаїл». Каардынатар школы «PR для Цэркваў і рэлігійных арганізацый» РІСУ, г. Львоў. Прафесійная адукацыя: Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна, спецыяльнасць —журналістыка (выпуск у 2008 г.). Удзел у вучэбных праграмах: «PR на службе Царкве», Еўрапейскі цэнтр камунікацыі і культуры (Варшава) – красавік 2008 г.; «Царква 2.0», Еўрапейскі цэнтр камунікацыі і культуры (Варшава) — май 2009 г.; «Новыя мас-медыя на службе журналістам» ад «Інтэрньюс-Україна» — чэрвень 2009 г., Львоў; «Усходнееўрапейская школа медыя-менеджменту» (сумесная праграма Украінскага каталіцкага ўніверсітэта, фонду Прэс-Цэнтр Польскай Дапамогі, Львоў) — май-кастрычнік 2010 г. Выкладае журналістыку і курс «PR на службе Царкве» ва Украінскім каталіцкім універсітэце (г. Львоў), Львоўскай багаслоўскай семінарыі ЦХВЕУ, Кіеўскім біблейскім інстытуце, Хрысціянскім гуманітарна-эканамічным універсітэце (г. Адэса). З’яўляецца каардынатарам канферэнцыі «Царква ў інфармацыйным грамадстве» — Адэса (май, 2011 г.) і Львоў (май, 2012 г.). Сааўтар кнігі «Царква і СМІ: 7 крокаў да ўзаемаразумення».
aАйцец Анджэй Капроўскі SJ (нар. 11 сакавіка 1940 г. у Лодзі) — польскі езуіт, журналіст. У 1956–1961 гг. вывучаў паланістыку ў Варшаўскім універсітэце. Затым уступіў у ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію на тэалагічным факультэце Таварыства Езуса ў Кракаве і тэалогію ў Калегіуме Бабаланум (Collegium Bobolanum) у Варшаве. Святарскае пасвячэнне прыняў 24 чэрвеня 1969 г. У 1971–1979 гг. быў душпастарам студэнтаў у Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 1977 г. атрымаў доктарскую ступень у Інстытуце філасофіі і сацыялогіі ПАН. З 1979 па 1983 гг. выконваў функцыю рэктара Бабаланум. На працягу 1989–1997 гг. кіраваў новай рэдакцыяй каталіцкіх праграм Польскага тэлебачання, а адначасова ў 1992–1997 гг. кіраваў таксама варшаўскім аддзелам Каталіцкага бюро інфармацыі і еўрапейскіх ініцыятыў (OCIPE). З 2004 г. працуе на Ватыканскім радыё — спачатку як намеснік, а з лістапада 2005 г. як праграмны дырэктар радыёстанцыі.
aКсёндз доктар Юзаф Клёх (нар. 9 сакавіка 1959 г. у Тарнове) — журналіст, прэс-сакратар епіскапату Польшчы. У 1984 г. прыняў святарскае пасвячэнне, а ў 1995 г. атрымаў доктарскую ступень на філасофскім факультэце Папскай тэалагічнай акадэміі. З 1986 г. зацікаўлены праблемай выкарыстання інфарматыкі ў евангелізацыйнай місіі Касцёла. У групе свецкіх і духоўных асоб праводзіў працу па магчымасці выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій. Пазней асабліва зацікавіўся Інтэрнэтам. Быў першым праграмным дырэктарам радыё «Добрая Навіна» ў Тарнове і кіраўніком яго праграмнай рады, супрацоўнічаў з тарноўскім выданнем «Gościa Niedzielnego» і з Каталіцкім інфармацыйным агенцтвам як яго дыяцэзіяльны карэспандэнт. З 1998 г. быў старшынёй праўлення Фонду «Opoka» і сааўтарам партала www.opoka.org.pl. Таксама ўдзельнічаў у стварэнні афіцыйнай старонкі епіскапату Польшчы www.episkopat.pl. 21 студзеня 2003 г. удастоены тытулу Інтэрнэт-грамадзяніна года, які прысуджваўся арганізацыяй «Грамадзянскі Інтэрнэт» за ўклад у будаўніцтва інфармацыйнага грамадства. 1 ліпеня 2003 г. замяніў а. Адама Шульца на пасадзе прэс-сакратара епіскапату Польшчы.
aІван Цыркуновіч — панарамны фатограф, пражывае ў Гродне. Адзін з нешматлікіх у Беларусі, хто прафесійна займаецца такім відам прадукту ў сферы фатаграфіі, як сферычныя 3D панарамы і віртуальныя туры, што з’яўляюцца адноснай навіной у сферы глабальнай сеткі. Здольны ператварыць гледача ў актыўнага ўдзельніка, даць магчымасць уявіць сябе на месцы здымкаў, зблізку разгледзець прадмет, які зацікавіў. Працуе ў Гродне, Мінску і іншых гарадах Беларусі.
фКсёндз Аляксандр Амяльчэня (нар. 28 сакавіка 1977 г. у Браславе на Віцебшчыне). Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1994 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, якую скончыў у 2000 годзе. Вёў душпастырскую дзейнасць у парафіях Віцебшчыны. Пасля святарскага пасвячэння працаваў дырэктарам «Карытас-Віцебск», быў каардынатарам дзейнасці мас-медыя Віцебскага рэгіёна. З'яўляецца магістрам тэалогіі. У 2004 г. абараніў ліцэнцыят па тэме «Сродкі масавай камунікацыі» ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. У 2005–2010 гг. з’яўляўся дырэктарам Каталіцкага фестывалю кіно і тэлепраграм «Magnificat». У 2006 г. быў прызначаны адказным за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і стаў стваральнікам і кіраўніком прэс-службы Каталіцкага Касцёла ў краіне. У 2008–2010 гг. быў кіраўніком афіцыйнага інтэрнэт-партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by. З 2010 г. працуе ў Ватыкане, дзе з’яўляецца кіраўніком Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
фМіхаіл Фацееў — генеральны прадзюсар тэлеканала ОТВ (ТВ Цэнтр у Санкт-Пецярбургу), аўтар некалькіх дакументальных фільмаў, рэдактар сайта парафіі Св. Кацярыны Александрыйскай у Санкт-Пецярбургу. У мінулым вядучы эфіру на некалькіх свецкіх і хрысціянскіх радыёстанцыях.
фКсёндз Віктар Місевіч (нар. 4 кастрычніка 1978 г. у Лідзе). У 1996 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. 2002–2003 гг. — вучоба ў Варшаве, абарона магістэрскай працы па тэалогіі, Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага. У 2004 г. прыняў святарскае пасвячэнне. З 2010 г. — адказны за супрацоўніцтва са СМІ ў Віцебскай дыяцэзіі, каардынатар праекта «Вытокі» тэлекампаніі «Віцебск». З 2011 г. з’яўляецца галоўным рэдактарам «Каталіцкага Весніка». З 2012 г. — супрацоўнік Апостальскай нунцыятуры ў Мінску па прэс-аналізу. На дадзены момант студэнт IV курса факультэта кананічнага права Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне.а Ксёндз Юрый Санько нарадзіўся 30 мая 1983 г. у Нясвіжы. Святарскае пасвячэнне прыняў 2 чэрвеня 2007 г. 29 сакавіка 2006 г. атрымаў навуковую ступень магістра тэалогіі ў Каталіцкім універсітэце Яна Паўла ІІ у Любліне (Польшча). Там жа працягваў вучобу з 2008 г. па 2010 г., атрымаў ступень ліцэнцыята. З верасня 2006 г. працуе ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску. З восені 2011 г. з’яўляецца выконваючым абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. З’яўляецца аўтарам і вядучым тэлеперадачы «Размовы са святаром», з ліпеня 2012 г. працуе над стварэннем новага тэлепраекта аб каталіцкіх святынях Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.