Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кангрэс каталіцкіх СМІ. Агульная інфармацыя
Беларусь
13.06.2012 16:34

З 24 па 26 жніўня ў Гродне адбудзецца Першы кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі. Сімпозіум пройдзе пад дэвізам «Інтэрнэт, радыё, прэса, тэлебачанне: католікі — мы тут ёсць!».

Да ўдзелу запрашаюцца працаўнікі беларускай каталіцкай прэсы, інтэрнэт-сайтаў, блогеры, асобы, якія супрацоўнічаюць з радыё і тэлебачаннем, а таксама журналісты-католікі, якія працуюць у свецкіх СМІ.

У праграме кангрэса — майстар-класы, дыскусіі, круглыя сталы і канферэнцыі, якія правядуць цікавыя аўтарытэтныя асобы. Падчас кангрэса будзе таксама арганізавана выстава-продаж рэлігійнай літаратуры.

Пройдзе форум у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне па вул. Парыжскай Камуны, 1 (мапу даезду глядзіце тут). Арганізатары забяспечваюць начлег і харчаванне. Удзел у кангрэсе бясплатны.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 20 жніўня.

Праграма кангрэса тут >>>

Хэштэг: #KSMI

Больш інфармацыі па тэлефоне:
+375 29 637-07-17 кс. Павел Салабуда, адказны за арганізацыю кангрэса.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.