Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Журналіст — праца і пакліканне. У чаканні Кангрэсу каталіцкіх СМІ
Беларусь
20.07.2012 16:48

Праца ў сродках масавай камунікацыі цікавая і творчая. Яна патрабуе зоркасці і аператыўнасці, здольнасці да аналізу і аб’ектыўнага бачання, патрабуе дакладнасці і… Усяго і не пералічыш. Аднак важна не ўпусціць самае важнае: быць шчырымі і адказнымі, адданымі сваей працы, якую па сутнасці можна назваць служэннем і пакліканнем.

Калі ж ты ствараеш навіны, тую самую актуальнасць, то праца можа пераўтварыцца ў гонку са спраборніцкім характарам. Задавальненне і радасць прыносіць здабытая гарачая ці неардынарная навіна. Так прыемна быць першакрыніцай! Аднак першакрыніцай чаго? Дзеля чаго? Дзеля каго?

Сродкі масавай камунікацыі аказваюць непасрэдны ўплыў на фармаванне грамадскай думкі. Арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі падчас візіту ў Беларусь у маі 2011 года, сустракаючыся з рэлігійнымі мас-медыя, паставіў перад імі прыярытэтную задачу — данесці голас Касцёла ў працэс фарміравання грамадскага меркавання.

«Касцёл як установа сацыялізацыі выконвае такім чынам важную функцыю перадачы ведаў, каштоўнасцяў, ацэнкі і інтэрпрэтацыі падзеяў. Таму фармаванне грамадскага меркавання азначае для Касцёла падтрымліваць зносіны з асобамі, інфармуючы іх, разам з імі разглядаючы праблемы», — адзначыў тады арцыбіскуп Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Пры гэтым ватыканскі іерарх указаў на ролю вернікаў у гэтай сферы, якія «пакліканы праяўляць творчы культурны падыход з мэтаю арыентавання і выхавання адносінаў, складання ўяўленняў, падтрымкі ў выбары каштоўнасцяў».

Глядзі таксама даклад арцыбіскупа Чэллі падчас сустрэчы са свецкімі СМІ >>>

Новым натхненнем для католікаў-журналістаў у Беларусі павінен стаць Першы кангрэс каталіцкіх СМІ, дзе, напэўна, удасца нанова ўсвядоміць «дзеля чаго» і «дзеля каго».

Валянціна Грамыка

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.