Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кс. Уладзіслаў Завальнюк увайшоў у склад журы конкурса юных пчаляроў Беларусі
Беларусь
26.04.2014 13:58
Першы рэспубліканскі конкурс юных пчаляроў 26 красавіка распачаўся ў Смілавіцкім аграрным каледжы. Арганізатар конкурса -- Саюз беларускіх пчаляроў. Сярод членаў журы -- пробашч парафіі ссв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк, душпастыр пчаляроў у Беларусі.
 
Конкурс назаве трох пераможцаў, якія прымуць удзел у Міжнародным конкурсе юных пчаляроў, што пройдзе ў Польшчы.

У конкурсе юных пчаляроў Беларусі прымаюць удзел падлеткі ад 12 да 16 гадоў. Спаборніцтва ўключае наступныя туры:
  • Практычная праца з пчоламі (з сапраўднай пчалінай сям'ёй)
  • Мікраскапія
  • Распазнаванне інструментарыя пчаляроў
  • Распазнанне раслін, якія маюць дачыненне да пчалярства
  • Акадэмічныя веды ў пчалярскай справе
Бортніцкая справа для Беларусі не новая. Пчала асацыявалася і асацыявацца  ў беларуса не толькі з руплівасцю і працавітасцю, але і з боскасцю, святасцю. Касцёл з пашанай ставіцца да пчалярства і яго развіцця ў Беларусі: заахвочванне падлеткаў і моладзі да пчалярства спрыяе ў пэўным сэнсе не толькі пашырэнню іх ведаў, але разам з тым і духоўнаму развіццю.
 
Не першы год дзейнічае ў Беларусі адмысловае душпастэрства пчаляроў, якім кіруе кс. Уладзіслаў Завальнюк. 
 
(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.