Папа Францішак благаславіў вуглавы камень новага касцёла ў Гомелі |
Беларусь |
09.10.2015 20:26 |
3 кастрычніка Яго Святасць Папа Францішак даў аўдыенцыю Апостальскаму Нунцыю ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці. Падчас сустрэчы Пантыфік благаславіў вуглавы камень пад будаўніцтва новага касцёла ў Гомелі, які носіць той жа тытул, што мела разбураная ў 1938 г. каталіцкая святыня – Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Незадоўга да знішчэння гэтага касцёла былі растраляны святары, якія ў ім служылі. Папа Францішак уласнаручна падпісаў акт благаслаўлення вуглавога каменя, як знак апостальскага благаслаўлення ўсім жыхарам Гомеля, на долю якіх у апошнія дзесяцігоддзі выпалі цяжкія выпрабаванні. Пантыфік папрасіў Апостальскага Нунцыя запэўніць членаў каталіцкай і праваслаўнай супольнасцяў Беларусі, а таксама ўсіх жыхароў краіны, у сваёй малітоўнай памяці. Паводле паведамлення Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь
|
Фотарэпартаж |