Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


«На Беларусі Бог жыве!» Першыя пілігрымы прывіталі Маці Божую ў Будславе
01.07.2016 13:15

Першыя пілігрымы ўвайшлі ў Будслаў. У гэтым годзе самай першай пілігрымкай, якую прывітаў а. Віктар Бурлака OFM, кусташ Нацыянальнага санктуарыя, стала пілігрымка з Ракава.

 
Пілігрымка на сувязі: 21-ы раз у Будслаў пешшу ідуць пілігрымы з Нарачы
30.06.2016 18:24

XXI пешая пілігрымка крочыць у Будслаў з парафіі Св. апостала Андрэя ў Нарачы. У трохдзённым духоўным падарожжы да Маці Божай прымаюць удзел 182 чалавекі.

 
Два семінары прайшлі ў Цэнтры «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
30.06.2016 11:55

28-29 чэрвеня ў Цэнтры «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праходзілі семінары па дзвюх тэмах — «Простыя ва ўжыванні метады ў дапамогу бацькам для паслаблення цягліц у дзяцей са спінальнай мышачнай атрафіяй» і «Дыягназы і тэрапеўтычныя метады працы з дзецьмі-аўтыстамі».

 
Пілігрымка на сувязі: пра мазалі, дарогу і цуды на шляху распавядаюць удзельнікі пілігрымкі Мінск-Будслаў
30.06.2016 10:34

Больш за 280 пілігрымаў з пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў распачалі свой чацвёрты дзень дарогі да Маці Божай Будслаўскай. Сярод пілігрымаў вялікую частку складаюць дзеці самых розных узростаў.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў пілігрымаў у Вілейцы
29.06.2016 14:43

29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, ранішнюю святую Імшу ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, дзе сабраліся ўдзельнікі адразу трох пілігрымак, узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп вікарый для Магілёўшчыны Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
«Сведчыць аб Хрысце»: з Мінска ў Будслаў вырушыла роварная пілігрымка
29.06.2016 12:30

29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла, ад касцёла свв. Сымона і Алены ў Мінску вырушыла традыцыйная роварная пілігрымка ў Будслаў. Перад выездам у касцёле адбылася адмысловая святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
У Будслаў вырушыла пешая пілігрымка з Жодзіна
28.06.2016 18:15

28 чэрвеня з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне вырушыла чатырохдзённая пешая пілігрымка Жодзіна-Будслаў.

 
Дрэс-код пілігрыма: што апранаюць у пешую пілігрымку?
28.06.2016 15:30

Якое адзенне больш падыйдзе для пілігрымкі: красоўкі ці басаножкі? Спадніца ці джынсы? Капялюш або бандана? Пра свой «дрэс-код» журналісту Catholic.by распавядаюць хлопцы і дзяўчаты ХXVI пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у Вішнёўцы Імшу для ўдзельнікаў пілігрымкі Мінск-Будслаў
28.06.2016 10:54

28 чэрвеня ў Вішнёўцы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу для пілігрымаў, якія напярэдадні выйшлі з мінскага архікатэдральнага касцёла, скіроўваючыся ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

 
Да Марыі ў Будслаў: 26-я пешая пілігрымка Мінск-Будслаў вырушыла з мінскай архікатэдры (+відэа)
27.06.2016 16:53

27 чэрвеня з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску выйшла 26-я пешая пілігрымка ў Будслаў, у якой удзельнічаюць больш за 230 чалавек. У дарозе пілігрымы правядуць пяць дзён і пройдуць шлях у 118 км. 

 
«Заплечнік пілігрыма»: практыкум з пілігрымкі Мінск-Будслаў-2016
27.06.2016 15:54

Перад выйсцем пілігрымкі Мінск-Будслаў пілігрымы распавялі пра тое, што яны трымаюць у сваіх заплечніках, каб паспяхова дайсці да мэты.

 
У Налібаках адсвяткавалі Купалле па-хрысціянску
27.06.2016 12:01

Ужо чацвёрты год вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібаках адмыслова праводзяць вечар урачыстасці нараджэння святога Яна Хрысціцеля.

 
Летні адпачынак для дзяцей прайшоў у слуцкай парафіі
26.06.2016 21:56

З 14 па 24 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія ў Слуцку адбыўся летні адпачынак для дзяцей.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «І мы, як вучні Езуса, можам і павінны слухаць голас клічучага нас Пана»
26.06.2016 19:45

26 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
Дзеці з парафіі ў Свіры здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай
26.06.2016 14:33

23 чэрвеня дзеці з парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай святой Камуніі, разам з бацькамі і блізкімі здзейснілі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, каб падзякаваць за атрыманыя ласкі і даверыць сваё жыццё апецы Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 21 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.