Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| У Гомелі пройдзе аўтапрабег у абарону жыцця | 
| Беларусь - Пінская дыяцэзія | 
| 02.06.2017 08:35 | 
| 
 Калона машын праедзе па цэнтральных вуліцах і ўсім раёнам горада, пасля чаго ізноў вернецца на плошчу. Там да 15.00 пралайф-актывісты будуць раздаваць буклеты з інфармацыяй пра сямейныя каштоўнасці, мацярынства і шматдзетныя сем’і, з заклікам захоўваць зачатае жыццё. Акцыя арганізоўваецца кожны год да Дня абароны дзяцей грамадскім дабрачынным аб’яднаннем «Спасение младенцев», якое аб’ядноўвае хрысціянаў розных канфесій, урачоў-гінеколагаў і прадстаўнікоў іншых прафесій. Паводле katolik-gomel.by | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					











 3 чэрвеня ў Гомелі пройдзе традыцыйны аўтапрабег у абарону жыцця. Каля дзесяці машын са сцягамі і налепкамі з заклікам не рабіць аборты, а захоўваць жыццё, стартуюць у 11.00 з плошчы Паўстання.
3 чэрвеня ў Гомелі пройдзе традыцыйны аўтапрабег у абарону жыцця. Каля дзесяці машын са сцягамі і налепкамі з заклікам не рабіць аборты, а захоўваць жыццё, стартуюць у 11.00 з плошчы Паўстання. для друку
 для друку
