Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржава Ватыкан


Ватыканскі дыпламат: вучыць моладзь талерантнасці
21.04.2016 17:02

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы прыняў удзел у сустрэчы на высокім узроўні, прысвечанай 20-годдзю Гаагскіх рэкамендацый аб правах нацыянальных меншасцяў на адукацыю. Падзея прайшла 20-21 красавіка ў Гаазе па ініцыятыве Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

 
Кіраўнік «Caritas Internationalis» заклікае не баяцца бежанцаў
19.04.2016 07:10

Візіт Папы Францішка на востраў Лесбас быў здзейснены, каб выказаць блізкасць да тых, хто пакутуе, а таксама ўзрушыць сумленні і дапамагчы перамагчы страх. Так пракаментаваў падарожжа Святога Айца на сустрэчу з бежанцамі, якое адбылося 16 красавіка, кардынал Луіс Антоніо Тагле, кіраўнік каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Caritas Internationalis».

 
Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI адсвяткаваў 89-ы дзень нараджэння
18.04.2016 11:25

16 красавіка Папа Францішак павіншаваў свайго папярэдніка і заклікаў маліцца за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI.

 
Дзяржсакратар Папы да польскіх біскупаў: Паказаць людзям дабрыню Бога
15.04.2016 15:02

15 красавіка ў Познані Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін, папскі легат на святкаванні 1050-годдзя хросту Польшчы, выступіў на пасяджэнні польскага епіскапату.

 
Сацыяльныя сеткі — неабходны канал сувязі моладзі і Касцёла, кажа кіраўнік Сакратарыята па камунікацыі Святога Пасаду
15.04.2016 11:53

«Мы павінны пераадолець састарэлае меркаванне, пра тое, што сацыяльныя медыя не маюць вялікага значэння», — адзначыў мансеньёр Дарыё Вігано, прэфект Сакратарыята па камунікацыі Апостальскай Сталіцы.

 
Прызначаны новы Апостальскі Нунцый у ЗША
13.04.2016 11:21

12 красавіка Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага Нунцыя ў Злучаных Штатах Амерыкі. Ім стаў арцыбіскуп Крыстоф Луі Іў Жорж П’ер, які да гэтага часу быў дыпламатычным прадстаўніком Святога Пасаду ў Мексіцы.

 
Дзяржаўны Сакратар Папы наведае Латвію, Літву і Польшчу
12.04.2016 21:35

У Літву Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы кардынал П’етро Паралін накіруецца 6-8 мая ў якасці папскага пасланніка на Нацыянальны кангрэс міласэрнасці, які пройдзе ў Вільнюсе, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

 
У Ватыкане пачалося пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу
11.04.2016 14:45

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам сабралася 11 красавіка ў Ватыкане на сваё трохдзённае пасяджэнне. На ім прысутнічае Папа Францішак.

 
Папскія базылікі Рыма стануць пратаганістамі 3D-фільма
05.04.2016 14:45

«Базыліка св. Пятра і папскія базылікі Рыма» — так называецца новы фільм, зняты пры супрацоўніцтве Ватыканскага тэлецэнтра і кампаніі «Sky 3D».

 
Фотавыстава «Жыццё швейцарскага гвардзейца» адкрылася ў Ватыкане
04.04.2016 17:24

Фатограф Фабіё Мантэнья зрабіў праект, які апісвае суровую штодзённасць і ўрачыстую ўзнёсласць службы людзей, якім даручана ахова Святога Айца.

 
Даменная зона «.catholic» аб'яднае афіцыйныя каталіцкія рэсурсы
04.04.2016 16:46

Cакратарыят па камунікацыі Апостальскай Сталіцы стварыў бюро «DotCatholic» з мэтай кіравання інтэрнэт-даменам верхняга ўзроўню «.catholic», прызначанага для распаўсюджвання навучання, паслання і каштоўнасцяў Каталіцкага Касцёла ў кібер-прасторы, якая ўсё больш пашыраецца.

 
Святы Пасад: жанчыны могуць паспрыяць міру ў Афрыцы
31.03.2016 13:09

Без укладу жанчын немагчыма дасягнуць мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, падкрэсліў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН на пасяджэнні, якое праходзіла ў Нью-Ёрку на тэму ролі жанчын у прадухіленні і вырашэнні канфліктаў у Афрыцы.

 
Папская біблійная камісія збярэцца ў Ватыкане
30.03.2016 13:04

Папская біблійная камісія правядзе сваю штогадовую пленарную асамблею ў Ватыкане. Яна пройдзе 4-8 красавіка ў Доме св. Марты пад старшынствам кардынала Герхарда Людвіга Мюлера, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. Менавіта кіраўнік гэтай дыкастэрыі звычайна ўзначальвае Камісію.

 
Кангрэс Божай Міласэрнасці пройдзе ў Рыме
30.03.2016 11:53

31 сакавіка ў Рыме пачнецца Еўрапейскі апостальскі кангрэс Божай Міласэрнасці. Форум працягнецца да 4 красавіка. У ім прыме ўдзел Папа Францішак: 2 красавіка Пантыфік будзе прысутнічаць на малітоўным чуванні з нагоды чарговай гадавіны смерці св. Яна Паўла ІІ.

 
Святы Пасад аб тэракце ў Пакістане: «Нягледзячы на праявы нянавісці, Хрыстус дае нам надзею»
29.03.2016 17:09

«Страшнае забойства нявінных людзей у парку пакістанскага горада Лахор кінула цень гора і пакут на велікодныя ўрачыстасці», — адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Федэрыко Ламбардзі.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 12 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.