Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У лістападзе выходзіць у свет музычны альбом Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
01.10.2009 15:29
У лістападзе 2009 г. плануецца выпуск музычнага альбома Святога Айца Бэнэдыкта XVI пад назвай «Alma Mater — Музыка з Ватыкана». Пантыфік будзе дэкламаваць і спяваць малітвы ў суправаджэнні традыцыйных касцёльных мелодый.
Для альбома былі спецыяльна напісаны 8 новых твораў. Іх аўтарамі з’яўляюцца тры вядомыя кампазітары: Саймон Бозуэл (Вялікабрытанія), Стэфано Маінэцці (Італія) і Нур Эдынэ (Марока).

Прадзюсер альбома Вінсэнт Месіна адзначыў у сувязі з гэтым, што розныя погляды і рэлігійныя перакананні кампазітараў найлепш адпавядаюць мэце праекта — стварыць «універсальны» альбом для аматараў музыкі, незалежна ад іх рэлігійнай прыналежнасці. «Для мяне было сапраўдным чараўніцтвам, калі традыцыі грыгарыянскага харалу і мае арабскія мелодыі злучыліся так гарманічна», — прызнаўся адзін са стваральнікаў альбома Нур Эдынэ.

Запіс голасу Бэнэдыкта XVI праходзіў у Ватыканскай базыліцы Святога Пятра. У праекце таксама прымаў удзел хор Рымскай філарманічнай акадэміі і вялікабрытанскі Каралеўскі філарманічны аркестр.

Паводле матэрыялаў Благовест-инфо

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.