Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У студзені Бэнэдыкт XVI наведае сінагогу ў Рыме
Святы Айцец
13.10.2009 17:55

17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI упершыню наведае рымскую сінагогу. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Reuters», аб планах Пантыфіка стала вядома яшчэ летам гг., але афіцыйную дату візіту Ватыкан назваў менавіта зараз.

Бэнэдыкт XVI стане другім Рымскім Папам, які наведае гэтую сінагогу. У 1986 г. у ёй пабываў Ян Павел ІІ. Для Святога Айца гэты візіт стане трэцім наведваннем сінагогі: некалькі гадоў таму Пантыфік наведаў юдэйскія храмы ў ЗША і Германіі.

Наведванне сінагогі ў Рыме стане больш важным у параўнанні з мінулымі, таму што адносіны Апостальскай Сталіцы і рымскай габрэйскай супольнасці традыцыйна вызначае адносіны паміж каталіцкімі і юдэйскімі вернікамі ўсяго свету.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.