Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У лістападзе Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыі кіраўнікам розных краін свету
Святы Айцец
06.11.2009 18:25

У лістападзе 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ў Апостальскай Сталіцы прынамсі 10 кіраўнікоў розных дзяржаў. 6 лістапада гг. адным з іх стаў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва (КАІ), на наступным тыдні ў Ватыкан прыбудуць Прэзідэнт Харватыі Стыпе Месіч (12 лістапада), прэм’ер-міністр Венгрыі Гордан Байнаі (13 лістапада), і прэм’ер-міністр Чэхіі Ян Фішар (14 лістапада). Аб гэтым паінфармаваў кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Федэрыко Ламбардзі SI.

18 лістапада госцем Пантыфіка стане прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна Вазед. Праз два дні Папа ўдзеліць аўдыенцыю Прэзідэнту Сурынама Роналду Вэнетыяну. 27 лістапада Святы Айцец сустрэнецца з эмірам Кувейта Сабахам аль-Ахмадам Аль-Джабэрам Аль Сабахам.

Канец месяца Пантыфік плануе прысвяціць сустрэчам з дзяржаўнымі лідэрамі Лацінскай Амерыкі. 28 лістапада ў Апостальскую Сталіцу прыбудзе Прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет і Прэзідэнт Аргентыны Крыстына Кіршнер. Кіраўнік Аргентыны прыедзе ў Ватыкан з нагоды 25-годдзя падпісання дагавору аб канале Бігль, якое стала магчымым дзякуючы пасрэдніцтву Папы Рымскага. 30 лістапада Святы Айцец удзеліць аўдыенцыю Прэзідэнту Перу Алану Гарсіа.

Акрамя гэтага, Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у адкрыцці Сусветнага дню харчовай бяспекі, які адбудзецца ў Рыме з 16 па 18 лістапада. Не выключаецца, што падчас мерапрыемства Святы Айцец сустрэнецца таксама з кіраўнікамі іншых дзяржаў.




 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.