Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: мігранты не праблема, а багацце грамадства
Святы Айцец
09.11.2009 18:55

Падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў VI Сусветнага кангрэсу душпастырства мігрантаў і бежанцаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначыў, што мігрантаў належыць лічыць не «праблемай», а «багаццем» грамадства. Мерапрыемствы ў межах кангрэсу распачаліся 9 лістапада 2009 г. урачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

Па словах Бэнэдыкта XVI, замест таго, каб лічыць з’яву міграцыі пагрозай для грамадства, ад якой варта абараняцца, належыць успрымаць гэтую з’яву як «спрыяльную для паразумення паміж народамі, а таксама для будаўніцтва супакою і міру, у якіх павінен быць зацікаўлены кожны народ». Пантыфік адзначыў, што міграцыя «пралівае святло на разуменне еднасці людской сям’і, указвае значэнне гасціннасці і любові да бліжняга».

Папа падкрэсліў, што сёння Касцёл заклікае вернікаў адкрыць сэрцы на патрэбы мігрантаў і іх сем’яў, усведамляючы, што такія асобы з’яўляюцца не праблемай, а багаццем грамадства. Разам з тым Святы Айцец звярнуў увагу і на прычыны нярэдкага драматызавання гэтай з’явы з боку людзей. Сярод прычын гэтага найважнейшай застаецца эканамічны крызіс, які перажывае сучасны свет. Крызісу спадарожнічае рост беспрацоўя, у адпаведнасці з якім усё больш павялічваецца колькасць тых, хто не можа знайсці працу. У гэтых абставінах, як адзначыў Папа, многія людзі вырашаюць пакінуць сваю радзіму і шукаць працу нават тады, калі яна не адпавядае чалавечай годнасці.



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.