Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У наступным годзе Святы Айцец наведае Партугалію
Святы Айцец
13.11.2009 18:31

З 11 па 14 мая 2010 г. адбудзецца візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Партугалію. Як паінфармавала Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў гэтай краіны, Пантыфік плануе наведаць гарады Лісабон, Фаціму і Порту.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва (КАІ), Бэнэдыкт XVI ужо атрымаў прапанаваную яму праграму візіту, якая мае розныя варыянты. Пантыфік можа абраць любы з іх. Вядома, што Святы Айцец прыбудзе ў Лісабон 11 мая 2010 г. і сустрэнецца з партугальскімі дзеячамі культуры, прадстаўнікамі грамадскіх і дабрачынных арганізацый, а таксама з духавенствам. Візіт Пантыфіка ў Фаціму будзе разгортвацца па «традыцыйнаму сцэнару», які мае на ўвазе традыцыйнае набажэнства ў гадавіну першага аб’яўлення Маці Божай, што адбылося тут у 1917 г.

Падчас пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Партугаліі, якое завяршылася 13 лістапада 2009 г., іерархі краіны выказалі надзею, што візіт Папы на гэтую зямлю паспрыяе «ажыўленню веры і сведчанню справядлівасці і любові».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.