Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У 2010 годзе Святы Айцец наведае Партугалію, Кіпр, Мальту і Вялікабрытанію
Святы Айцец
08.12.2009 11:49

У межах свайго візіту ў Партугалію, які адбудзецца з 11 па 14 мая 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Лісабон, Фаціму і Порта. У гэтым жа годзе запланаваны візіты Пантыфіка на Мальту, Кіпр і ў Вялікабрытанію.

Падчас прабывання ў Лісабоне Святы Айцец будзе цэлебраваць святую Імшу на адной з галоўных плошчаў сталіцы Партугаліі. У Фаціме Папа прыме ўдзел у традыцыйных набажэнствах з нагоды гадавіны першага з аб’яўленняў Маці Божай, якое адбылося ў 1917 г.

Перад падарожжам у Партугалію, 17–18 красавіка 2010 г., запланаваны візіт Пантыфіка на Мальту. У суботу 17 красавіка Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з уладамі Мальты і наведае Грот св. Паўла ў Рабаце. 18 красавіка, у нядзелю, Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ў Фларыяне, а пасля сустрэнецца з моладдзю ў сталіцы Мальты Валеце.

З 4 па 6 чэрвеня 2010 г. Папа будзе знаходзіцца на Кіпры, дзе наведае гарады Нікосію і Пафас. Падчас свайго візіту на Кіпр Святы Айцец абвесціць біскупам Святой Зямлі працоўны дакумент «Instrumentum laboris» на пасяджэнне Спецыяльнага Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які адбудзецца ў Ватыкане з 10 па 24 лістапада 2010 г. Акрамя гэтага, Пантыфік наведае Вялікабрытанію, аднак дата візіту ў гэтую краіну яшчэ не вядома.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.