Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
17 студзеня адзначаецца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў
Святы Айцец
14.01.2010 16:03

17 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў. У сёлетнім пасланні з нагоды гэтага дня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звяртае ўвагу на патрэбы і праблемы непаўналетніх мігрантаў.

Як падкрэслівае Пантыфік у пасланні, малалетнія мігранты і бежанцы асабліва патрабуюць увагі і дапамогі з боку грамадства, якое павінна рабіць усё магчымае, каб забяспечыць іх належнае фізічнае, культурнае, маральнае і духоўнае развіццё. Папа заахвочвае супольна адгукнуцца на праблемы дзяцей мігрантаў, выказваючы гасціннасць у адносінах да іх і праводзячы адпаведныя ініцыятывы. Па словах Святога Айца, імігранты маюць «правы, якія павінны шанавацца ўсімі і ў кожнай сітуацыі».

У інструкцыі Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў 1978 г., якая заклікае да рэгулярнага адзначэння Сусветнага дня мігрантаў і бежанцаў, сцвярджаецца: «Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў з’яўляецца нагодай да абуджэння хрысціянскіх супольнасцяў да адказнасці ў адносінах да братоў мігрантаў, а таксама да абавязку сумеснай працы ў накірунку вырашэння іх разнастайных праблем».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.