Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца ў лютым–красавіку 2010 года
Святы Айцец
15.01.2010 16:00

29 сакавіка 2010 г., у панядзелак Вялікага тыдня, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць святую Імшу з нагоды 5-годдзя смерці папы Яна Паўла ІІ. Аб гэтым паведамляе апублікаваны 15 студзеня ў Апостальскай Сталіцы каляндар цырымоній з удзелам Святога Айца з лютага па красавік гг.

2 лютага ў базыліцы святога Пятра Пантыфік узначаліць Нешпары з удзелам законнікаў і законніц Рыма.

17 лютага, у Папяльцовую сераду, згодна з традыцыяй Папа накіруецца на Авентын, дзе ўзначаліць працэсію з базылікі св. Анзэльма да базылікі св. Сабіны і святую Імшу, што распачне перыяд Вялікага посту.

19 лютага, у пятніцу, адбудзецца кансісторыя па справе некаторых кананізацый.

21 лютага, у нядзелю, распачнуцца вялікапосныя рэкалекцыі, якія працягнуцца да суботы, 27 лютага. У гэты перыяд не будуць праводзіцца папскія аўдыенцыі, у тым ліку агульная аўдыенцыя, якая звычайна адбываецца ў сераду.

7 сакавіка Бэнэдыкт XVI наведае рымскую парафію Святога Яна ад Крыжа, якая знаходзіцца ў паўночнай частцы Рыма.

На 25 сакавіка запланавана сустрэча Святога Айца з рымскай моладдзю.

28 сакавіка Пантыфік узначаліць урачыстыя набажэнствы Пальмовай нядзелі.

29 сакавіка, у Вялікі панядзелак, Святы Айцец будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў інтэнцыі свайго папярэдніка Яна Паўла ІІ з нагоды 5-годдзя з часу смерці Вялікага Папы.

У Вялікі чацвер, 1 красавіка, Папа ўзначаліць святую Імшу Хрызму ў базыліцы святога Пятра. У гэты ж дзень увечары ў базыліцы святога Яна на Латэране адбудзецца Імша Вячэры Пана.

У Вялікую пятніцу, 2 красавіка, Бэнэдыкт XVI узначаліць літургію Мукі Пана ў базыліцы святога Пятра і Крыжовы шлях у рымскім Калізеі.

3 красавіка, у Вялікую суботу, Пасхальная вігілія з удзелам Папы распачнецца а 21-й гадзіне ў ватыканскай базыліцы.

У Вялікдзень Пантыфік будзе цэлебраваць Эўхарыстыю на плошчы Святога Пятра, пасля чаго ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету»).

17 і 18 красавіка Святы Айцец будзе прабываць з апостальскім візітам на Мальце.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.