Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Бэнэдыкт XVI узначаліць набажэнствы з нагоды Сусветнага дня хворага
Святы Айцец
20.01.2010 17:08

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць сёлетнія набажэнствы з нагоды Сусветнага дня хворага. 11 лютага 2010 г. Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе Сусветны дзень хворага супадае з 25-годдзем заснавання Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.

Бэнэдыкт XVI узначаліць Эўхарыстыю з нагоды Сусветнага дня хворага ўпершыню. Раней святую Імшу ў гэты дзень цэлебраваў папскі вікарый для Рыма, а ў 2006 г. Святы Айцец сустрэўся з вернікамі толькі на заканчэнне літургіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.