Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апублікавана праграма візіту Бэнэдыкта XVI на Мальту
Святы Айцец
11.02.2010 13:24

У Апостальскай Сталіцы апублікавана праграма візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Мальту, які адбудзецца 17–18 красавіка 2010 г. У межах візіту Пантыфік наведаў сталіцу Мальты Валету, Грот святога Паўла ў Рабаце і Фларыяну. Апостальская пілігрымка Папы звязана з 1950-годдзем з часу прыбыцця апостала Паўла на востраў.

Святы Айцец прыбудзе на Мальту 17 красавіка а 17-й гадзіне. У гэты ж дзень запланавана сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Мальта Джорджам Абела. Затым Пантыфік накіруецца да Гроту св. Паўла ў Рабаце.

У нядзелю, 18 красавіка, Бэнэдыкт XVI узначаліць святую Імшу ў Фларыяне. У гэты дзень Папа сустрэнецца з біскупамі Мальты, а таксама з моладдзю краіны ў Валеце. Вечарам 18 красавіка Святы Айцец вернецца ў Рым.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.