Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец мяняе месца летняга адпачынку
Святы Айцец
19.02.2010 13:22
Cёлетні адпачынак Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правядзе не ў Ле-Комб, як у мінулым годзе. Пра гэта паведамляе штотыднёвік «Il Corriere della Valle», не называючы, аднак, дакладнага месца адпачынку Пантыфіка ў гэтым годзе.

Ватыкан у сваю чаргу падзякаваў айцам-салезіянам за мінулагодні гасцінны адпачынак у Аосце. Тут Папа таксама часткова праводзіў свой адпачынак у 2005 г. і 2006 г.

На пачатку лютага газета «Alto Adige» паінфармавала, што, верагодней за ўсё, сёлетні адпачынак Патыфік правядзе ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Брэссанон (нямяцкамоўная правінцыя Бальцано, паўночная Італія). Плануецца, што афіцыйны камунікат адносна гэтай справы будзе апублікаваны напрыканцы сакавіка.

Папскі адпачынак пачынаецца звычайна ў другой палове ліпеня. Паводле матэрыялаў «Alto Adige», апошняя перад адпачынкам агульная аўдыенцыя Святога Айца адбудзецца 7 ліпеня, а наступная ў Кастэль Гандольфа 4 жніўня.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.