Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святога Айца запрасілі наведаць Літву
Святы Айцец
24.02.2010 17:41

Падчас візіту ў Апостальскую Сталіцу міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс перадаў скіраванае да Святога Айца Бэнэдыкта XVI запрашэнне Прэзідэнта краіны Далі Грыбаўскайтэ наведаць Літву. 19 лютага 2010 г. міністр замежных спраў краіны сустрэўся з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася неабходнасць правядзення ў Еўропе адпаведнай ацэнкі злачынстваў таталітарных рэжымаў і падтрыманне сувязяў органаў Еўрасаюза з рэлігійнымі супольнасцямі.

Арцыбіскуп Мамбэрці падзякаваў прадстаўніку Літвы за тое, што краіна падтрымала Італію ў міжнароднай справе аб забароне крыжоў у школах. Варта адзначыць, што ўрад Літвы плануе выступіць у Еўрапейскім судзе па правах чалавека ў Страсбургу (Францыя), калі справа будзе перададзена Вялікай калегіі Суда.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.