Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI наведае Іспанію і кансэкруе базыліку, створаную знакамітым архітэктарам
Святы Айцец
03.03.2010 17:32

6–7 лістапада 2010 г. адбудзецца візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Іспанію. Як паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI, гэтае падарожжа стане пятым па ліку для Пантыфіка ў бягучым годзе.

6 лістапада Папа наведае Санцьяга дэ Кампастэла, дзе працягваецца Святы год. Гэтае месца культу св. апостала Якуба мае вялікае значэнне для ўсяго еўрапейскага кантынента.

У наступны дзень, 7 лістапада, Святы Айцец наведае сталіцу Каталоніі Барселону, дзе ўзначаліць кансэкрацыю базылікі Саграда Фамілія, твор знакамітага архітэктара Антоніа Гаўдзі. Гэтая іспанская святыня з’яўляецца своеасаблівым актам веры — «казаннем у камені». У перыяд жыцця Антоніа Гаўдзі ў базыліцы, якая застаецца недабудаванай да сённяшняга часу, быў створаны ўсходні Фасад Нараджэння з трыма парталамі: Веры, Надзеі і Любові. Пасля смерці архітэктара анархісты знішчылі планы і праекты будаўніцтва святыні.

У 1950-х гг. было прынята рашэнне аднавіць пабудову базылікі. У 1987 г. былі распачаты працы пры заходнім Фасадзе. У 1991 г. пачаўся працэс беатыфікацыі Гаўдзі. Ужо сабрана шмат сведчанняў аб святасці архітэктара. У наш час адбываецца вялікі рух пілігрымаў да месца яго пахавання.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.