Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI скіраваў спачуванні Польшчы ў сувязі з катастрофай пад Смаленскам
Святы Айцец
12.04.2010 16:54

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам у Расіі, якая забрала жыццё Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, яго жонкі, а таксама яшчэ 95 чалавек, якія былі на борце самалёта.

У хуткім часе пасля таго, як Пантыфіка паінфармавалі аб трагедыі, Святы Айцец накіраваў пасланне старшыні парламента Польшчы Браніславу Кароўскаму, у якім таксама згадаў астатніх ахвяраў авіакатастрофы, уключаючы каталіцкага біскупа Тадэвуша Плоскага, праваслаўнага епіскапа Мірона Хадакоўскага і евангельскага ваеннага капелана Адама Пілша.

«Я аддаю ўсіх ахвяраў гэтай трагедыі ў добрыя рукі Ўсявышняга.  Няхай Ён прывітае іх у сваім валадарстве», — гаворыцца ў пасланні Пантыфіка.

Бэнэдыкт XVI выказаў сем’ям загінуўшых і ўсяму польскаму народу сардэчныя спачуванні,  запэўніўшы іх у сваёй духоўнай блізкасці. «У гэты час цяжкага выпрабавання я скіроўваю народу Польшчы спецыяльнае бласлаўленне», — адзначыў Святы Айцец у сваім пасланні.                       

Паводле матэрыялаў Zenit.org


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.