Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апублікавана праграма візіту Бэнэдыкта XVI на Кіпр
Святы Айцец
14.04.2010 11:40

З 4 па 6 чэрвеня 2010 г. адбудзецца візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Апостальская Сталіца абвясціла праграму візіту Пантыфіка.

Раніцай у пятніцу, 4 чэрвеня, Папа прыбудзе ў аэрапорт Пафаса, адкуль накіруецца ў храм святой Кірыякі (Хрысапаліціссы). Там Святы Айцец прыме ўдзел у экуменічнай малітве і выступіць са зваротам да прысутных.

5 чэрвеня Пантыфік сустрэнецца з Прэзідэнтам Кіпра Дзімітрысам Хрыстофіасам у Нікосіі. У гэты ж дзень на стадыёне школы св. Марона Папа сустрэнецца з кіпрскімі католікамі, а затым — з архіепіскапам Новай Юстыніяны і ўсяго Кіпра Хрызастомам ІІ, кіраўніком Кіпрскай Праваслаўнай Царквы. Вечарам Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць святую Імшу ў касцёле святога Крыжа ў Нікосіі. У літургіі прымуць удзел кіпрскае духавенства, кансэкраваныя асобы і прадстаўнікі каталіцкіх рухаў.

Раніцай 6 чэрвеня, у нядзелю, Папа ўзначаліць літургію ў спартыўным комплексе Нікосіі «Элефтэрыя». Падчас гэтай святой Імшы будзе афіцыйна аб’яўлена аб публікацыі дакументаў Спецыяльнай камісіі Сіноду Біскупаў па Блізкім Усходзе. Увечары Святы Айцец наведае мясцовы мараніцкі сабор, пасля чаго накіруецца ў аэрапорт Ларнака і вылеціць у Рым.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.