Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«L’оsservatore Romano»: Бэнэдыкт XVI абвяшчае «свята ўваскрослага Хрыста»
Святы Айцец
20.04.2010 12:12

На цэнтральнае месца ўваскрослага Хрыста ў прапаведванні Святога Айца Бэнэдыкта XVI звяртае ўвагу ў чарговым нумары штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’оsservatore Romano» яго галоўны рэдактар Джаванні Марыя Віян. Артыкул ватыканскага выдання прысвечаны пілігрымцы Святога Айца на Мальту, што завяршылася ў нядзелю 18 красавіка 2010 г., і 5-й гадавіне абрання кардынала Ёзафа Ратцынгера на Святы Пасад, якая адзначалася ўчора.

Візіт Бэнэдыкта XVI на Мальту Джаванні Марыя Віян, які суправаджаў Пантыфіка, параўноўвае са святам. Па словах рэдактара выдання, Папа падобна таму, як чыніў гэта ўсе 5 гадоў, і падчас гэтага візіту «змог прамовіць да сэрцаў жыхароў Мальты, растлумачыўшы, што наступствы і зацікаўленасць у дзеянні, якія нараджаюцца з Евангелля, з’яўляюцца, падобна як у першыя стагоддзі хрысціянства, сапраўднай новай контркультурай». «У гэтым няспынным працэсе ачышчэння Каталіцкі Касцёл павінен даваць прыклад, што непасрэдна і робіць біскуп з таго дня, калі быў абраны наступнікам Пятра», — дадаецца ў артыкуле. Акрамя гэтага, як адзначае Джаванні Марыя Віян, галоўнае заданне Папы заключаецца ў тым, каб паўтараць кожнаму стварэнню, што Бог любіць яго.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.