Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ксёндз Ламбардзі: Бэнэдыкт XVI вернецца ў Партугаліі да «трэцяй фацімскай таямніцы»
Святы Айцец
04.05.2010 16:48

«Візіт Бэнэдыкта XVI у Фаціму будзе вяртаннем Святога Айца да месца, дзе здзейсніліся здарэнні, якімі Папа старанна займаўся з духоўнага і тэалагічнага пункту гледжання», — адзначыў кс. Федэрыко Ламбардзі SI, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

Па словах прадстаўніка Ватыкана, візіт у Партугалію будзе для Пантыфіка нагодай, каб вярнуцца да часоў вывучэння і даследавання т. зв. «трэцяй фацімскай таямніцы», якую сённяшні Папа вывучаў як прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. У той час кардынал Ёзаф Ратцынгер даследаваў аб’яўленні Маці Божай у Фаціме і прадставіў тэалагічную дакументацыю, што датычыла гэтай таямніцы. Зараз жа Папа наведае Фаціму з нагоды 10-годдзя беатыфікацыі Жасінты і Францішка, двух пастушкоў, якім аб’яўлялася Панна Марыя ў перыяд з 13 мая па 13 кастрычніка 1917 г. Абое памерлі ў маладым узросце. «Трэцяя фацімская таямніца» была адкрыта с. Люцыі, якая памерла 14 лютага 2005 г. Паводле тагачаснага прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, «трэцяя таямніца» гаворыць аб ахвяры мучанікаў Касцёла ў ХХ ст., а Ян Павел ІІ бачыў у ёй таксама прадказанне замаху на яго.  

Бэнэдыкт XVI прыбудзе ў Фаціму 12 мая і накіруецца ў капліцу Аб’яўленняў. Увечары Папа узначаліць Нешпары і Ружанец. 13 мая Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу ў Фаціме, пасля чаго наведае месца пахавання беатыфікаваных пастушкоў. Таксама Папа наведае Лісабон і Порту.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.