Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачаўся візіт Бэнэдыкта XVI у Партугалію
Святы Айцец
11.05.2010 11:32

11 мая 2010 г. распачаўся візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Партугалію. Самалёт Пантыфіка вылецеў з Рыма ў 9.15. З 11 па 14 мая Папа наведае сталіцу краіны Лісабон, Фаціму і Порту. Дэвізам пілігрымкі сталі словы: «Разам накіроўваемся да надзеі».

Святога Айца суправаджаюць у падарожжы 29 чалавек, сярод якіх трое партугальцаў, якія працуюць у Рымскай Курыі: прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі на пенсіі кардынал Жазэ Сараіва Марцінш, сакратар Кангрэгацыі па справах Біскупаў арцыбіскуп Мануэль Мантэйра дэ Кастро і кс. прэлат Антоніо Фэрэйра да Коста з Дзяржаўнага сакратарыяту.

Таксама разам з Пантыфікам падарожнічаюць Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ і Патрыярх Лісабонскі кардынал Жазэ да Круж Палікарпу, старшыня епіскапату арцыбіскуп Жоржы Артыга і каардынатар папскага візіту ў Партугалію біскуп Карлас Азэвэдо.

Візіт Папы ў Партугалію будуць асвятляць больш за 2 тысячы журналістаў з 24 краін. Большасць з іх прадстаўляе Партугалію, Іспанію, Італію, Бразілію і Германію.

Галоўнай нагодай візіту з’яўляецца 10-гадовы юбілей беатыфікацыі двух пастушкоў з Фацімы, сведкаў аб’яўленняў Маці Божай. Гэта першы візіт Папы ў Партугалію і 15-е замежнае падарожжа за час яго Пантыфікату.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.